predsedatel
Роман Юрьевич Сергун

Председатель Ветковского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать вас на сайте Ветковского районного исполнительного комитета!

Ветковщина – необыкновенный...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Ветковский районный
исполнительный комитет
#мчс#ветка_безопасности#рейд_ОСВОД
 Ветка. Пра бяспеку рыбакам!

31 декабря 2020

#мчс#ветка_безопасности#рейд_ОСВОД Ветка. Пра бяспеку рыбакам!

Працяглыя Навагоднія выходныя выдатная магчымасць правесці час за любімай справай. І пакуль адны глядзяць любімыя фільмы і праводзяць час з роднымі, рыбакі цягнуцца да вадаёмаў.

Працяглыя Навагоднія выходныя выдатная магчымасць правесці час за любімай справай. І пакуль адны глядзяць любімыя фільмы і праводзяць час з роднымі, рыбакі цягнуцца да вадаёмаў. Не спыняе іх нават тое, што апошнія дні ўсталявалася цёплае надвор'е з вялікай колькасцю ападкаў у выглядзе дажджу. Таму напярэдадні святаў начальнік выратавальнай станцыі Уладзімір Жавіна сумесна са старэйшым інжынерам Веткаўскага раённага падраздзялення МНС Яўгенам Хазеем адправіліся ў рэйд па вадаёмах горада Ветка.

- Адназначна, што таўшчыня лёду цяпер не бяспечная, - распавядае Яўген Хозей. – Тым больш, што які дзень трымаецца туман. У такім разе выходзіць на лёд наогул забараняецца.

Тым не менш аматары зімовай рыбалкі працягваюць ісці на рызыку. Таму ратавальнікі падрабязна кожнаму распавялі як неабходна сябе паводзіць на вадаёмах і папярэдзілі: кожны рыбалоў, пры выхадзе на падлёдную рыбалку павінен мець з сабой выратавальны камізэлька і вяроўку 15-20 метраў з пятлёй на адным канцы і грузам 400-500 грам на іншым. Гэта, ў выпадку чаго, можа дапамагчы выратаваць жыццё. Акрамя гэтага ратавальнікі распаўсюдзілі сярод мужчын інфармацыйныя улеткі і павіншавалі з надыходзячымі святамі.



Яндекс.Метрика