predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Дабрачынная кампанія Чырвонага Крыжа "Збяром дзяцей у школу" стартавала ў Беларусі

04.08.2020

Дабрачынная кампанія Чырвонага Крыжа "Збяром дзяцей у школу" стартавала ў Беларусі

Штогадовая дабрачынная кампанія Беларускага Чырвонага Крыжа "Збяром дзяцей у школу" пачынаецца сёння і прадоўжыцца да 14 верасня, паведамілі БЕЛТА ў БТЧК.

Арганізатары кампаніі заклікаюць усіх неабыякавых дапамагчы сем'ям з нізкім узроўнем даходу, у якіх няма магчымасці сабраць дзяцей да новага навучальнага года.

"У гэтым годзе мэтавая дапамога будзе накіравана 7 тыс. школьнікаў: тым, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям з інваліднасцю і з сем'яў бежанцаў. Для кожнага дзіцяці будзе сфарміраваны школьны набор з неабходнымі прыладамі. Гэта можа быць рукзак, пенал, канцылярскія прылады, школьнае і спартыўнае адзенне і абутак - усё самае неабходнае. Мы ўдзячны ўсім, хто падтрымліваў дабрачынную кампанію ў папярэднія гады, і будзем рады кожнаму, хто вырашыць далучыцца ў гэтым годзе", - сказала генеральны сакратар Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Вольга Мычко.

Падтрымаць дабрачынную кампанію можна двума спосабамі: у натуральнай форме, перадаўшы школьныя наборы ў адзін з офісаў арганізацыі, або пералічыць дабрачынную суму на набыццё школьных набораў. Зрабіць ахвяраванне вельмі проста праз АРІП.

Падрабязнасці можна даведацца, пазваніўшы на "гарачую лінію" +37529 181-11-34 (velcom), +37517 338-45-08 (гарадскі), напісаўшы ў дырэкт таварыства ў сацыяльных сетках "Facebook", "УКантакце", "Аднакласнікі", Instagram. Можна прыйсці ў абласную, раённую ці гарадскую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа па месцы жыхарства або звярнуцца да валанцёраў у экіпіроўцы з сімволікай арганізацыі ў гандлёвых цэнтрах.-0-

Яндекс.Метрика