predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Аб'яўлены конкурсны адбор сцэнарных заявак да фільмаў "Мая Беларусь"

03.05.2021

Аб'яўлены конкурсны адбор сцэнарных заявак да фільмаў "Мая Беларусь"

Міністэрства культуры з Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" і Беларускім саюзам кінематаграфістаў па 1 ліпеня праводзяць конкурсны адбор сінопсісаў (сцэнарных заявак) фільмаў "Мая Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінкультуры. 

Мэта адбору - пошук арыгінальных канцэпцый для стварэння літаратурных сцэнарыяў і далейшай вытворчасці фільмаў па наступных намінацыях: "Поўнаметражны фільм у ігравой форме, які адлюстроўвае падзеі міжваеннага перыяду і гістарычнае значэнне ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР"; "Поўнаметражны фільм у ігравой форме, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў"; "Поўнаметражны фільм у анімацыйнай форме, прысвечаны жыццю Усяслава Чарадзея". 

Удзельнікамі конкурснага адбору могуць быць грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у рэспубліцы. Для ўдзелу па 30 мая неабходна прадставіць заяўку і матэрыялы на электронны адрас Міністэрства культуры (ministerstvo@kultura.by, 14-04@kultura.by). 

Пераможцы атрымаюць грашовую прэмію, а таксама права рэалізаваць пададзены сінопсіс у паўнацэнны літаратурны сцэнарый пры падтрымцы арганізатара конкурснага адбору ў 2021-2022 гадах. 

Падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу можна знайсці на сайце Міністэрства культуры ў раздзеле "Конкурсы і мерапрыемствы".

Яндекс.Метрика