Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.05.2025
Звыш 500 пажараў: пра што кажа аператыўная зводка МНС Гомельскай вобласці?
Пажары – гэта адно з самых разбуральных з'яў, здольных прычыніць велізарную шкоду як людзям, так і навакольнаму асяроддзю. Хоць прыродныя фактары могуць быць прычынай некаторых пажараў або спрыяць іх узнікненню, статыстыка ўсё ж паказвае, што большасць з іх вызвана менавіта дзейнасцю чалавека.
Лічбы статыстыкі
З пачатку года ў Гомельскай вобласці зарэгістраваны 561 пажар, загінула 39 ча-лавек і 49 траўміравана. Агнём знішчана 140 будынкаў і 317 пашкоджана.
– Калі мы кажам пра ўзгаранні ў прыродных экасістэмах, улічваючы сезон, – тлумачыць начальнік сектара інфармацыі і грамадскіх сувязяў абласнога ўпраўлення МНС Вераніка Матусевіч, – то з пачатку года ўжо адбылося 978 такіх пажараў: 833 выпадкі гарэння травы і кустоў на плошчы звыш 305 га, 120 лясных пажараў на плошчы звыш 392 га і 25 тарфяных пажараў на плошчы звыш 21 га. за ўсімі гэтымі лічбамі хаваецца дзейнасць людзей, бо менавіта чалавечы фактар іграе ключавую ролю ва ўзнікненні пажараў.
Цыгарэта «забіла» 27 чалавек
Самай распаўсюджанай прычынай узнікнення пажараў па-ранейшаму застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. З пачатку года ў вобласці адбылося ўжо звыш 260 такіх пажараў, практычна палова ад агульнай колькасці. На жаль, менавіта па гэтай прычыне большасць людзей атрымліваюць траўмы і гінуць у агні…
14 мая ў вёскі Новая Буда Гомельскага раёна мужчына 1963 г. н. вечарам спальваў смецце ў сябе на прыватным падворку, выкарыстоўваў для распальвання бензін. Па неасцярожнасці ён праліў яго на сябе, і ў выніку траплення іскры ад вогнішча на ім загарэлася адзенне. Мужчына самастойна яе патушыў і выклікаў брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. З апёкамі быў шпіталізаваны.
– Калі канкрэтызаваць, то лідзіруючую пазіцыю ў неасцярожным абрашчэнні з агнём займае курэнне, – кажа Вераніка Матусевіч. -– Адбылося звыш 120 пажараў з пачатку года, на якіх загінула 27 чалавек. Як бачыце, гэта абсалютная большасць у адносінах да агульнай колькасці загінутых у агні, прычым 90% з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
1 мая ў 6.02 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары адной з кватэр у шматкватэрным жылым доме ў г. Светлагорску па вул. Лясной. На працягу 10 мінут ратавальнікі ўжо былі на месцы і пры правядзенні разведкі на падлозе ў пакоі кватэры выявілі ў несвядомым стане ўласніцу 1992 г. н., вынеслі яе на чыстае паветра і перадалі работнікамі хуткай медыцынской дапамогі. З апёкамі жанчыну шпіталізавалі. У выніку пажару знішчана канапа, закураны сцены і столь у кватэры. Разгляданая версія прычыны пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. На жаль, 7 мая ўвечары з установы аховы здароўя паступіла паведамленне, што жанчына памерла.
Печ на дачы павінна быць у парадку
Вясна ў гэтым годзе поўная сюрпрызаў, бо ўмовы надвор'я, у тэмпературным стаўленні, максімальна разнастайныя. У сувязі з гэтым выкарыстанне пячнога ата-плення ў сельскіх населеных пунктах, а таксама ў дачных кааператывах і садовых таварыствах вобласці вельмі актыўна. На жаль, і пажараў становіцца толькі больш, бо далёка не кожны адказна ставіцца да пытанняў бяспекі.
14 мая ў 17.27 на нумар 112 паступіла паведамленне аб пажары ў дачным доме ў садовым таварыстве «Ясная Паляна» паблізу п. Змагар Гомельскага раёна. У выніку пажару пашкоджаны сцены і маёмасць у доме. Пацярпелых няма. Разгляданая версія прычыны пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.
– Няспраўнае пячное атапленне таксама з'яўляецца адной з самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажару, – кажа Вераніка Матусевіч. – На сённяшні дзень іх адбылося ўжо больш за 150 у вобласці, два – з трагічным зыходам. Таксама пры эксплуатацыі пячнога атаплення сур'ёзную небяспеку прадстаўляе угарны газ. Да яго стварэння прыводзіць няпоўнае згаранне паліва, і калі заўчасна зачыніць засланку коміна печы, угарны газ пранікае ў памяшканне. Не маючы ні колеру, ні паху, ён цяжка выяўляецца. Чалавек пачынае адчуваць галаўны боль, удушша, пры высокай канцэнтрацыі губляе прытомнасць, і калі не аказаць медыцынскую дапамогу, можа загінуць. Адзін з апошніх выпадкаў, 14 мая, адбыўся ў п. Дабрынскі Ельскага раёна. З-за заўчаснага закрыцця засланкі коміна печы ў бальніцы апынуліся састарэлыя муж і жонка.
Падаўжальнікам ўсім віной
Так званыя «электрапажары» часта сустракаюцца ў штодзённым жыцці, бо сёння кожны дом аснашчаны мноствам бытавых электрапрыбораў. З пачатку года ў вобласці зарэгістравана ўжо звыш 100 такіх пажараў.
15 мая ў 11.12 на нумар 112 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў аг. Рэмезы Ельскага раёна. У выніку знішчаны дах, столевае пакрыццё дома і гараж, пашкоджаны сцены, маёмасць у доме і лакафарбавае пакрыццё легкавога аўтамабіля 2010 г. в. Па папярэдняй версіі, вінаватым пажару стаў падаўжальнік, ад якога працавала пральная машына. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
– Важна разумець, каб папярэдзіць пажары электрычнага характару, неабходна замяніць у доме старую электраправодку, не выкарыстоўваць няспраўныя ці старыя электрапрыборы, у якіх у адпаведнасці з інструкцыяй скончыўся тэрмін эксплуатацыі, не дапускаць перагрузкі электрасеткі. За рамонтам электрапрыбораў або заменай праводкі трэба звяртацца да спецыяліста, – дадала Вераніка Матусевіч.
Запалкі і чацвёра дзяцей
На жаль, без пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём у Гомельскай вобласці не абышлося: з пачатку года зафіксавана 4 такія выпадкі. Апошні адбыўся ў Гомельскім раёне...
4 мая ў 6.27 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры пяці-павярховага жылога дома ў р. п. Бальшавік. Па прыбыцці да месца МНС назіралася задымленне ў кватэры і гарэнне рэчы ў пакоі. У момант узнікнення пажару ў кватэры знаходзілася 6 чалавек: мама з 4 дзецьмі (2015, 2017, 2018, 2020 г. н.) і сястрой. Да прыбыцця ратавальнікаў яны самастойна пакінулі кватэру. У выніку пажару закураныя сцены і столь па ўсёй кватэры, пашкоджана маёмасць у пакоі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала свавольства дзяцей з агнём.
– Амаль усе дзеці праяўляюць павышаную цікавасць да агню, не ўсведамляючы ў поўнай меры яго патэнцыйную небяспеку, – каментуе Вераніка Матусевіч. – У дашкольным узросце дзеці ў сваіх гульнях часта імітуюць дарослых, ім хочацца ўсё хутчэй даведацца і выпрабаваць на сабе. Імкненне да самастойнасці асабліва выяўляецца, калі дзеці застаюцца адны дома. З малых гадоў навучайце дзіцяці правілам бяспечных паводзін і правільным дзеянням пры пажары, будзьце яму прыкладам ва ўсіх сітуацыях, звязаных з захаваннем правіл пажарнай бяспекі. Ні ў якім разе не пакідайце запалкі, запальніцы, бытавую хімію, лекі ў даступных месцах. Ня даручайце дзецям распальваць печы, газавыя пліты, самастойна ўключаць электрабытавыя прыборы. Памятаеце, што дзіця не павінна заставацца без нагляду дарослых.
Чалавечая дзейнасць з'яўляецца асноўнай прычынай большасці пажараў, што падкрэслівае неабходнасць павышэння дасведчанасці ў пытаннях пажарнай бяспекі і адказнасці людзей за свае дзеянні. Прадухіленне пажараў – гэта задача не толькі прафесіяналаў у галіне пажарнай бяспекі, але і кожнага з нас.