Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
26.02.2025
Забарона на вылаў шчупака звычайнага!
З 1 сакавіка па 15 красавіка ў рыбалоўных угоддзях Гомельскай вобласці дзейнічае забарона на лоўлю шчупака звычайнага.
Гэта абмежаванне ў адпаведнасці з пунктам 30 Правілаў аматарскага рыбалоўства ўстанаўліваецца штогод у мэтах забеспячэння нерасту гэтага віду рыб.
Выпадкова здабыты ў гэты перыяд рыбаловамі-аматарамі шчупак, павінен быць неадкладна выпушчаны назад незалежна ад яго стану.
За лоўлю шчупака ў забаронены перыяд прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Калі Вам вядомы факты аб незаконнай здабычы рыбы, або вы сталі іх сведкам, у мэтах прадухілення прычынення ўрону навакольнаму асяроддзю Гомельская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету просіць неадкладна паведамляць па тэлефоне даверу па нумары 8 (0232) 32-73-30-30