Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
13.08.2024
Вырашыць некалькі пытанняў у адным месцы
У адпаведнасці з пунктам 5 Палажэння аб парадку стварэння дзейнасці службы "адно акно", зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2018 № 202 "Аб службе "адно акно", асноўнымі задачамі службы "адно акно" з'яўляюцца:
У вядзенні службы "адно акно" знаходзяцца пытанні прызначэння розных дапамог, сямейнага капіталу, дапамог па доглядзе за інвалідамі, пастаноўка на чаргу і выдача накіравання ў дзіцячы садок.
– Напрыклад, грамадзянін, у якога нарадзілася трэцяе дзіця, звярнуўшыся ў службу "адно акно", можа атрымаць цэлы комплекс адміністрацыйных паслуг: паставіць дзіця на чаргу ў дзіцячы садок, атрымаць пасведчанне шматдзетнай сям'і, стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і падаць заяву аб прызначэнні сямейнага капіталу
У перыяд знаходжання аднаго з работнікаў Службы ў працоўным адпачынку, камандзіроўцы або адсутнасці па часовай непрацаздольнасці, устаноўлены наступны рэжым работы Службы:
(з 12.08.2024 па 31.08.2024)
панядзелак, аўторак, серада, пятніца с 8.00 да 17.00
(абедзенны перапынак з 12.00 да 13.00);
чацвер з 11.00 да 20.00 (абедзенны перапынак з 15:00 да 16:00);
выхадны: субота, нядзеля.