Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.09.2024
Вялікая колькасць пажараў адбываецца менавіта ў жылым сектары грамадзян. Домаўладальнікі з-за сваёй няўважлівасці часта становяцца віноўнікамi надзвычайных сітуацый, а часам і іх ахвярамі
У мэтах прадухілення пажараў і гібелі людзей суб'екты прафілактыкі ўзмоцнена правяраюць дамы грамадзян на прадмет пажарнай бяспекі.
- Выходзячы з дому, вазьміце за звычку выключаць з сеткі ўсе электрапрыборы, а таксама не пакідаць на ноч мабільныя тэлефоны ці планшэты на зарадцы, - распавяла Таццяна Пусева.
У шматлікіх дамах гаспадары добрасумленна выконваюць патрабаванні пажарнай бяспекі. Печ утрымоўваюць спраўнай, сочаць за электрычнай праводкай, своечасова змяняюць элемент сілкавання ў аўтаномных пажарных апавяшчальніках, наводзяць парадак на прыдамавой тэрыторыі.
- Топіцца печ - з хаты ні нагой! Акрамя ўзнікнення пажару печ, якая топіцца, тоіць у сабе яшчэ адну небяспеку для здароўя і жыцця гаспадара: атручванне ўгарным газам, - кажа інспектар прапаганды.
Падчас праверкі жыллёвага фонду наведаны домаўладаннi рознай катэгорыі грамадзян, як адзінокіх грамадзян, так і схільных да асацыяльнага ладу жыцця. З жыхарамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні правіл бяспекі.
Ратавальнікі нагадваюць усім жыхарам нумары выратавальнай службы "101" або "112" і алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.