Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
20.01.2025
Паважаныя грамадзяне!
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гомельскім раёне нагадвае, што тэрмін прадстаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) па падаходным падатку з фізічных асоб, па даходах, атрыманых за 2024 год, не пазней за 31 сакавіка 2025 года.
Падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб прадстаўляюць грамадзяне, якія атрымалі на працягу 2024 года даходы, якія падлягаюць падаткаабкладанню. Да такіх даходаў, у тым ліку, адносяцца:
- даходы, атрыманыя ад крыніц за межамі Рэспублікі Беларусь;
- даходы ў выглядзе дарэння, атрыманыя ад фізічных асоб, калі такія даходы перавышаюць 10431 рублёў у год і атрыманы не ад блізкіх сваякоў;
- даходы, атрыманыя ад продажу двух і больш аўтамабіляў на працягу года;
- даходы, атрыманыя ад продажу аўтамабіля тэхнічна дапушчальная агульная маса якога перавышае 3500 кілаграмаў і (або) колькасць сядзячых месцаў якога, акрамя сядзення кіроўцы, перавышае восем;
- даходы ад продажу або іншага платнага адчужэння (мена, рэнта і інш.) на працягу пяці гадоў больш аднаго аб'екта нерухомасці, якія належаць фізічнай асобе на праве ўласнасці (долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць), а менавіта: больш аднаго не завершанага будаўніцтвам капітальнага будынку, больш за адну кватэру, больш за адзін жылы дом, больш за адну дачу, больш за адзін садовы домік з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), больш за адзін гараж, больш за адно машына-месца, больш за адзін зямельны ўчастак;
- даходы, якія падлягаюць падаткаабкладанню па стаўцы 25 працэнтаў, і атрыманыя ад крыніц у Рэспубліцы Беларусь у выглядзе дывідэндаў, па працоўных дагаворах, а таксама па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметах якіх з'яўляецца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, калі такія даходы за падатковы перыяд перавысілі ў сукупнасці 200 000 беларускіх рублёў;
- іншыя даходы, калі абавязак па ўтрыманні падаходнага падатку не ўскладзены на крыніцу выплаты даходу.
Падатковую дэкларацыю (разлік) можна прадставіць у электронным выглядзе праз "Асабісты кабінет плацельшчыка", па пошце, асабіста ў любую падатковую інспекцыю, незалежна ад месца рэгістрацыі фізічнай асобы.
Па больш падрабязную інфармацыю можна звярнуцца ў раённыя падатковыя інспекцыі ці ў інспекцыю МПЗ па Гомельскай вобласці. Інфармацыя аб размяшчэнні падатковых інспекцый, нумарах іх тэлефонаў і графіку прыёму падатковых дэкларацый размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь: