predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
У Ветцы прайшоў раённы антыфашысцкі форум.

29.01.2024

У Ветцы прайшоў раённы антыфашысцкі форум.

Летась у красавіку антыфашысцкі форум у Мінску сабраў прадстаўнікоў 50 краін. У лістападзе аналагічнае абласное мерапрыемства адбылося ў Гомелі. Колькі ўсяго беларускіх гарадоў уключылася за гэты час у барацьбу з фашызмам, лічыць і варажыць не трэба — практычна ўсё!

Галоўная тэма сустрэч і размоў: вялікі подзвіг савецкага салдата, усенароднае супраціўленне ворагу на тэрыторыі Беларусі, шматлікія факты зверства фашыстаў на акупаванай тэрыторыі, спробы Захаду перапісаць гісторыю, патуранне і нават падтрымка неанацысцкіх рухаў у сучаснай Еўропе.

У Беларусі заходнія сцэнары не пройдуць: народ нашай краіны не забудзе пра тую страшную вайну і не дазволіць з'явіцца нават парастку фашызму на нашай зямлі. Пра гэта казалі ў Ветцы начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі райвыканкама Леанід Здунюк, пракурор Веткаўскага раёна Сяргей Сініцкі, настаўнік гісторыі гарадской школы Анжэла Нікаліна, намеснік начальніка РАУС Дзмітрый Сыравацкі і першы сакратар райкама Камуністычнай партыі Беларусі Вадзім Гаўрылаў. У залі таксама сабраліся жыхары раёна і школьнікі.




Яндекс.Метрика