У Веткаўскі раён з зімоўкі прыляцела трапічная птушка, уключаная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь
Выкладчык кафедры біялогіі ГДУ імя Ф. Скарыны Ірына Курачэнка правяла абследаванне тэрыторыі ААТ «Іскра-Ветка» на прадмет гнездавання шчуркі залацістай.
У грунтах ўнутрыгаспадарчага кар'ера ў пасёлку Аднаполле было пацверджана гнездаванне рэдкага віду, залацістая шчурка жыве сумесна з калоніяй берагавых ластавак. Для захавання месцаў яе пражывання рэкамендавана забарона на правядзенне земляных работ на тэрыторыі кар'ера. Акрамя таго, трэба абмежаваць колькасць тэхнікі на перыяд вываду нашчадкаў да жніўня 2025 года.
Залацістая шчурка – пералётная птушка, зімуе ў трапічнай Афрыцы ці Індыі. У Беларусь прылятае толькі ў канцы мая на два месяцы.