Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
24.09.2025
У службу «адно акно» Як узаконіць аб'екты самавольнага будаўніцтва?
Для прыняцця рашэння па самавольнаму будаўніцтву ва ўстаноўленым парадку грамадзяніну неабходна прадставіць наступныя дакументы:
заключэнне па надзейнасці, апорнай здольнасці і ўстойлівасці канструкцыі самавольнай пабудовы – для пабудоў больш аднаго паверха;
пісьмовую згоду паўналетніх грамадзян, якія маюць права валодання і карыстання жылымі і (або) нежылымі памяшканнямі ў шматкватэрных, блакіраваных жылых дамах, аднакватэрнымі жылымі дамамі, а таксама нежылымі капітальнымі пабудовамі на прыдамавой тэрыторыі, і ўдзельнікаў агульнай долевай уласнасці, у тым ліку часова адсутных такіх грамадзян і ўдзельнікаў, на прыняцце ў эксплуатацыю і дзяржаўную рэгістрацыю памяшканняў, дамоў і пабудоў;
копія рашэння суда аб прызнанні права ўласнасці на самавольную пабудову – у выпадку прыняцця судом такога рашэння;
пісьмовую згоду залогатрымальніка на прыняцце самавольнай пабудовы ў эксплуатацыю, калі аб'ект, у дачыненні да якога ажыццяўлялася самавольнае будаўніцтва, перададзены ў заклад і распараджэнне прадметам закладу без згоды залогатрымальніка не прадугледжана заканадаўствам або дамовай аб залогу;
ведамасць тэхнічных характарыстык.
Дакументы разгледзяць і прымуць рашэнне на працягу 15 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц.
Адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца бясплатна.
Службай «адно акно», у рамках выканання ўскладзеных на яе функцый і задач, будуць самастойна запытаны наступныя дакументы:
даведка аб занятым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і;
інфармацыя аб існуючых у момант выдачы інфармацыі правах, абмежаваннях (абцяжараннях) правоў на зямельны ўчастак (для блакіраваных жылых дамоў, аднакватэрных жылых дамоў, а таксама нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі).
Графік работы службы «адно акно»:
панядзелак, аўторак, серада, пятніца
з 8.00 да 18.00 (без перапынку на абед);
чацвер з 8.00 да 20.00
(абедзенны перапынак з 15.00 да 16.00);
трэцяя субота месяца з 8.00 да 12.00
(без перапынку на абед);
выхадны – нядзеля
Папярэдні запіс зацікаўленых асоб на прыём у службу «адно акно» ажыццяўляецца па тэл.: 8 (02330) 4-30-75, 4-28-21.
Прыём ажыццяўляюць спецыялісты: Кузьміна Вікторыя Мікалаеўна, кантактны тэлефон 8 (02330) 4-30-75; Шубкіна Ала Віктараўна, кантактны тэлефон 8 (02330) 4-28-21.
Адзіны тэлефонны нумар 142.
У адміністрацыйным будынку Веткаўскага райвыканкама створаны ўмовы даступнасці інфармацыі для інвалідаў па зроку з ужываннем рэльефна-кропкавага шрыфту Брайля ў службе «адно акно».