У Беларусі сёння стартуе новы этап электаральнай кампаніі — агітацыя
Яна можа праводзіцца ў форме сходаў, пікетаў, мітынгаў у паведамляльным парадку, сустрэч з выбаршчыкамі ў памяшканнях, якія вызначаюцца выканкамамі, вырабе друкаваных агітацыйных матэрыялаў і іншых.
Акрамя таго, кандыдаты ў дэпутаты маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды і фінансаваць за кошт гэтых сродкаў любую, не забароненую законам, агітацыйную дзейнасць.