Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.09.2024
Служба "адно акно" Веткаўскага райвыканкама пашырае пералік працэдур
У сувязі са зменамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах, павялічыўся пералік адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляецца праз службу "адно акно" Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта:
Так, па заявах грамадзян:
2.2. Выдача даведкі аб месцы працы, службы і займаемай пасадзе;
2.3. Выдача даведкі аб перыядзе працы, службы;
2.4. Выдача даведкі аб памеры заработнай платы (грашовага забеспячэння, штомесячнага грашовага ўтрымання);
2.5. Прызначэнне дапамогi па цяжарнасці і родах;
2.6. Прызначэнне дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці;
2.8. Прызначэнне дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміна цяжарнасці;
2.9. Прызначэнне дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў;
2.9.1 Прызначэнне дапамогі сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў;
2.12. Прызначэнне дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў;
2.29. "Выдача даведкі аб перыядзе, за які выплачана дапамога па цяжарнасці і родах";
9.3.11 Выдача пашпарта забудоўшчыка (пры ўзвядзенні і рэканструкцыі аднакватэрнага жылога дома і (або) нежылых капітальных пабудоў у спрошчаным парадку);
У дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў:
2.1.1. Устанаўленне норм расходу і (або) гранічных узроўняў спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў для юрыдычных асоб з гадавым сумарным спажываннем паліўна-энергетычных рэсурсаў 300 тон умоўнага паліва і больш і (або) юрыдычных асоб, якія маюць крыніцы цеплавой энергіі прадукцыйнасцю ад 0,5 Гкал/гадзіну і больш;
3.12.6. Прыняцце рашэння аб магчымасці выкарыстання паветраных і кабельных ліній электраперадачы напругай 10 кілавольт і трансфарматарных падстанцый 0,4/10 кілавольт па прызначэнні ў адпаведнасці з адзінай класіфікацыяй прызначэння аб'ектаў нерухомай маёмасці
3.16.6. Узгадненне змены (падаўжэння) тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва пры паўторнай змене (падаўжэнні) тэрмінаў будаўніцтва (за выключэннем аб'ектаў, тэрмін будаўніцтва якіх устаноўлены рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або Урада Рэспублікі Беларусь);
3.16.9. Атрыманне пашпарта забудоўшчыка (пры ўзвядзенні і рэканструкцыі аднакватэрнага жылога дома і (або) нежылых капітальных пабудоў у спрошчаным парадку);
6.14.3. Уключэнне ў пералік асоб, якія маюць права на збыт і захоўванне рыбалоўных сетак, іншых вырабленых з выкарыстаннем сеткаматэрыялаў прылад здабычы рыбы або іншых водных жывёл і сеткаматэрыялаў;
8.81.1. Узгадненні павышэння адпускной цаны на тавары;
8.81 2. Узгадненне ўстанаўлення адпускной цаны на тавары;
8.821. Узгадненне тавараабменных аперацый без паступлення грашовых сродкаў;
8.12.1. Атрыманне ліцэнзіі на рознічны гандаль алкагольнымі напоямі, тытунёвымі вырабамі, нетытунёвымі нікатыназмяшчаючымі вырабамі, вадкасцямі для электронных сістэм курэння;
8.12.2. Змяненне ліцэнзіі на рознічны гандаль алкагольнымі напоямі, тытунёвымі вырабамі, нетытунёвымі нікатыназмяшчаючымі вырабамі, вадкасцямі для электронных сістэм курэння;
11.10.1. Атрыманне пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства з удзелам толькі беларускіх выканаўцаў, а таксама дзяржаўнай арганізацыяй культуры пры ўмове фінансавання арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства поўнасцю або часткова за кошт сродкаў бюджэту;
11.10.2. Атрыманне пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (акрамя арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў з удзелам толькі беларускіх выканаўцаў, а таксама дзяржаўных арганізацый культуры пры ўмове фінансавання арганізацый і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў поўнасцю або часткова за кошт сродкаў бюджэту);
16.41.1. Уключэнне ў дзяржаўны рэестр арганізацый, якія могуць выступаць упаўнаважанымі асобамі па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання, выключэнне з рэестра.
Тэлефоны для даведак і папярэдняга запісу: 4-28-21, 4-30-75, адзіны даведачна-інфармацыйны нумар - 142.
Уся інфармацыя размешчана на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт (vetka.gov.by).
Графік работы службы "адно акно":
панядзелак, аўторак, серада, пятніца з 8.00 да 18.00
без абедзеннага перапынку;
чацвер з 8.00 да 20.00
абедзенны перапынак
з 15:00 да 16:00,
субота з 8.00 да 12.00
без абедзеннага перапынку;
выхадны: нядзеля.
Папярэдні запіс зацікаўленых асоб на прыём у службу "адно акно" ажыццяўляецца па тэл. (8 02330) 4-30-75, 4-28-21.
Прыём ажыццяўляюць спецыялісты службы "адно акно": Кузьміна Вікторыя Мікалаеўна, кантактны тэлефон: (8 02330) 4-30-75; Сучкова Ксенія Ігараўна, кантактны тэлефон: (8 02330) 4-28-21.
Адзіны тэлефонны нумар 142.