predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Рубрыка Пытанне-Адказ

21.08.2024

Рубрыка Пытанне-Адказ

Пытанне: Работніца, якая знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў, выехала разам з дзіцём за межы Рэспублікі Беларусь 10 чэрвеня. Гэту інфармацыю ў арганізацыю яна паведаміла 25 чэрвеня па электронным адрасе, а таксама праінфармавала, што ў бліжэйшыя тры месяцы не плануе вяртацца назад. Як у такім выпадку выплаціць дапамогу за чэрвень месяц (да канца месяца ці да дня выезду)?

На пытанне адказаў начальнік раённага сектара ФСАН Ірына Батарэева:

У адпаведнасці з п.1 арт. 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2012 №7-З "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" на падставе заявы работніцы, накіраванай на электронны адрас наймальніка, спыняецца выплата дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Разам з тым, паколькі атрымальнік дапамогі паведаміла аб выездзе дзіцяці пасля заканчэння пяці каляндарных дзён з дня выезду, то дапамогу па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў за чэрвень ёй трэба выплаціць па даце выезду за межы Рэспублікі Беларусь, гэта значыць па 9 чэрвеня ўключна.

Яндекс.Метрика