Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
19.12.2024
"Секчы або купіць"
Незаконная рубка або пашкоджанне да ступені спынення росту або знішчэнне драўняна-хмызняковай расліннасці ў прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - ад 20 да 200 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад 50 да 300 базавых велічынь (ч. 1 арт. 16.17 КоАП Рэспублікі Беларусь), а калі незаконная рубка праведзена ў лясных масівах, размешчаных на тэрыторыях радыеактыўнага забруджвання, яшчэ трэба будзе дадаць штраф за парушэнне патрабаванняў рэжыму радыяцыйнай бяспекі ў мясцовасцях, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню (ч.2 арт. 16.6 КоАП Рэспублікі Беларусь) у памеры ад 5 да 30 базавых велічынь.
Самавольная рубка елак у найбліжэйшым лясным масіве з'яўляецца незаконнай.
У сувязі з гэтым галоўнае ўпраўленне па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС інфармуе жыхароў і гасцей Веткаўскага раёна аб тым, што ў перыяд з 20 па 31 снежня дзяржаўнымі кантралюючымі органамі будзе ўзмоцнены кантроль па ахове лясных насаджэнняў, тэрыторый радыеактыўнага забруджвання ў рамках мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і спыненне фактаў самавольнай высечкі дрэў іглічных парод.
Напярэдадні свят працаўнікамі лясгаса і гандлёвымі прадпрыемствамі арганізуюцца "ёлачныя кірмашы" дзе можна набыць як штучных, так лясных прыгажунь любых памераў і па даступных цэнах.
Варта памятаць, што елка, высечаная на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання - гэта крыніца павышанай радыяцыйнай небяспекі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх.
А. Пяршко, галоўны спецыяліст
Галоўнага ўпраўлення па праблемах
ліквідацыі наступстваў катастрофы
на Чарнобыльскай АЭС Гомельскага
аблвыканкама