Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
21.10.2024
Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Стань прыкметней у цемры!"
Праблема гібелі і траўматызму ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху на дарогах Гомельскай вобласці застаецца актуальнай, асабліва у асенне-зімовы перыяд на загарадных неасветленых або дрэнна асветленых дарогах паблізу населеных пунктаў! У такіх умовах кіроўцы часцяком проста не маюць аб'ектыўнай магчымасці своечасова заўважыць чалавека, які ідзе па дарозе.
У сувязі з чым, у перыяд часу з 18 па 21 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Веткаўскага раёна будзе праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя "Стань прыкметней у цемры!".
Штодня супрацоўнікамі ДАІ і іншымі службамі з праезнай часткі адбіраецца некалькі сотняў "ляжачых" або неадэкватна сябе паводзячых пешаходаў. У большасці выпадкаў гэтыя людзі знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення і не здольныя кантраляваць свае паводзіны. Яны папросту могуць сесці або прылегчы прама пасярод дарогі.
Нягледзячы на ўсю агітацыйна-прафілактычную работу, якая праводзіцца супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі па выкарыстанні ўдзельнікамі дарожнага руху святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці, грамадзяне грэбуюць дадзенай мерай бяспекі, лічачы яе не такой важнай або неабавязковай, а на веласiпедах, мапедах і гужавых павозках светлавыя фары або ліхтары часцяком проста адсутнічаюць.
Аднак, у адпаведнасці з п. 17.1 Правілаў Дарожнага руху пры руху па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак пешаход павінен пазначыць сябе святлоадбіўным элементам, а ў адпаведнасці з п. 149 дадзеных правіл пры руху ў цёмны час сутак або пры недастатковай бачнасці на веласiпедзе або мапедзе павінны быць уключаны: спераду фара (ліхтар), якая выпраменьвае белае святло, ззаду ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло, аналагічныя правілы дзейнічаюць у цёмны час сутак і ў стаўленні конных павозак у адпаведнасці з п. 159 ПДР.
Для чаго ж патрэбны святлоадбівальнікі?! Выкарыстанне ў цёмны час сутак святловяртальных элементаў, светлавых прыбораў у выглядзе фар або ліхтароў дазваляе кіроўцу надыходзячага транспартнага сродку своечасова заўважыць уразлівага ўдзельніка дарожнага руху, знізіць хуткасць руху ці проста яго аб'ехаць.
ВАЖНА ВЕДАЦЬ! Святлоадбівальнік неабходна прымацоўваць так, каб ён быў бачны з усіх бакоў. Святловяртальную павязку можна нацягнуць на рукаў ці замацаваць на штанах, а падвеску прышпіліць шпількай да адзення так, каб яна вісела на вышыні не ніжэй калена з боку праезнай часткі. Лепш за ўсё выкарыстоўваць адразу некалькі флікераў! А каб дабіцца максімальнага эфекту (каб быў прыкметны іншым удзельнікам дарожнага руху), рэкамендуецца выкарыстоўваць камізэльку павышанай бачнасці са ўстаўкамі з святлоадбіўнага матэрыялу. У такой камізэльцы і пешаход, і веласіпедыст выдатна бачныя здалёку і днём, і ноччу. І памятайце, для кіроўцы аўтамабіля, чалавек у цёмным адзенні прыкметны на адлегласці 25-30 метраў пры блізкім святле фар. Адзенне ж са светлавымі (адлюстроўваючымi) устаўкамі дазваляе заўважыць уразлівага ўдзельніка дарожнага руху на адлегласці 130-140 метраў. Пры далёкім святле фар катафоты, блікі флікеры "свецяцца" на адлегласці да 400 метраў.
За невыкарыстанне святловяртальных элементаў у цёмны час сутак прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. Калі ўразлівы ўдзельнік дарожнага руху пры гэтым знаходзіцца ў стане ап'янення, памер штрафу ўзрастае ад 3 да 5 базавых велічынь.
ДЗЯРЖАЎТАІНСПЕКЦЫЯ ЗАКЛІКАЕ ЎСІХ БЕЗ ВЫКЛЮЧЭННЯ БЫЦЬ МАКСІМАЛЬНА АБАЧЛІВЫМІ, УВАЖЛІВЫМІ НА ДАРОГАХ І ВЫКОНВАЦЬ ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАЙ БЯСПЕКІ!
