Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
10.10.2024
Рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам"
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга перыяду з 14 па 30 кастрычніка 2024 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам".
Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання грамадзянамі правіл пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у т.л. у сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.