Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
12.12.2024
Дзіця – галоўны пасажыр!
Дзіцячы дарожна-транспартны траўматызм заўсёды быў і працягвае заставацца на асаблівым кантролі ў супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. На жаль, дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх удзельнікаў дарожнага руху працягваюць мець месца.
Кожны вадзіцель павінен разумець, што ён нясе каласальную адказнасць за бяспеку і жыццё дзіцяці, якога перавозіць у транспартным сродку. Усім вядома, што перад пачаткам руху кіроўца павінен пракантраляваць, ці прышпіліліся пасажыры, і абавязкова прышпіліцца сам. Маленькія пасажыры, у сваю чаргу, павінны перавозіцца ў дзіцячых утрымліваючых прыладах, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, а таксама быць прышпіленымі рамянямі бяспекі.
Але статыстыка ДТЗ, на жаль, чарговы раз даказвае, што не ўсе вадзіцелі свядома і разважліва падыходзяць да гэтага пытання. Для многіх дзіцячае крэсла - гэта толькі шанц пазбегнуць пакарання ад супрацоўніка ДАІ. А дзіцячая ўтрымліваючая прылада - гэта перш за ўсё бяспека самага маляняці!
Такім чынам, каб скараціць колькасць такіх ДТЗ і прывіць дарослым удзельнікам дарожнага руху добрасумленны падыход да бяспекі дзяцей, з 18 па 24 снежня 2024 года на тэрыторыі ўсёй краіны будзе праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства пад назвай "ДЗІЦЯ – ГАЛОЎНЫ ПАСАЖЫР!".
Супрацоўнікамі ДАІ будзе арганізавана правядзенне інфармацыйна-тлумачальнай работы па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму сярод насельніцтва і мэтанакіраваных рэйдавых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і спыненне парушэнняў правіл перавозкі ў транспартных сродках непаўналетніх пасажыраў.
ДЗЯРЖАЎТАІНСПЕКЦЫЯ НАГАДВАЕ АБ ВЫКАНАННІ НАСТУПНЫХ ПАТРАБАВАННЯЎ ПРАВІЛАЎ ДАРОЖНАГА РУХУ!
Згодна з пунктам 178 ПДР, перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, ажыццяўляецца з выкарыстаннем:
Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання дзіцячых утрымліваючых прылад, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі. >. Але, у любым выпадку, дзіця павінна быць прышпілена рамянём бяспекі!
Таксама забараняецца перавозка дзяцей да 12 гадоў на заднім сядзенні матацыкла і мапеда!
Акрамя гэтага, Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе ўсім вадзіцелям блакіраваць дзверы і шыбы ў транспартным сродку, каб у дзіцяці не было магчымасці іх адчыніць!
Паважаныя дарослыя ўдзельнікі дарожнага руху! Дакладна выконвайце ўсе патрабаванні ПДР і не забывайце прыфастрыгоўвацца рамянямі бяспекі, тым самым паказваючы годны прыклад сваім дзецям. Не будзьце нядбалыя і абыякавыя да пытання дзіцячай бяспекі – перавозіце дзяцей у дзіцячых утрымліваючых прыладах, выконваючы ўсе правілы. Так вы забяспечыце свайму дзіцяці бяспечнае дзяцінства і, што самае галоўнае, захаваеце яму здароўе і жыццё!!!