Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.12.2024
П'янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе!
Адной з самых патэнцыйна небяспечных катэгорый удзельнікаў дарожнага руху з'яўляюцца нецвярозыя вадзіцелі і пешаходы, якія, не аддаючы справаздачу сваім дзеянням, падвяргаюць небяспецы сябе і навакольных. Як паказвае практыка, у выхадныя, перадсвяточныя і святочныя дні такіх людзей на дарозе становіцца больш.
З мэтай своечасовага выяўлення і спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі і не меючымi правы кіравання кіроўцамі, а таксама парушэнняў ПДР з боку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, з 25 снежня па 8 студзеня 2025 года на тэрыторыі краіны будзе праведзена
прафілактычнае мерапрыемства "П'ЯНАМУ І БЯСПРАЎНАМУ НЕ МЕСЦА НА ДАРОЗЕ!".
Супрацоўнікі ДАІ Гомельшчыны падчас адпрацовак і рэйдавых мерапрыемстваў асаблівую ўвагу нададуць найбольш аварыйна-небяспечным участкам дарог і населеных пунктаў, дзе па статыстыцы вадзіцелі і пешаходы часцей за ўсё парушаюць Правілы дарожнага руху, а таксама аб'ектам гандлю і ўстановам, якія працуюць у кругласутачным рэжыме.
ДАІ ПРЫЗЫВАЕ НЕ САДЗІЦЦА ЗА РУЛЬ У СТАНЕ АП'ЯНЕННЯ І БЕЗ ПРАВА КІРАВАННЯ! Памятайце, што алкаголь і дарога - рэчы несумяшчальныя.
Калі ж Вам сталі вядомыя выпадкі, калі кіроўца садзіцца за руль у стане алкагольнага ап'янення або нецвярозы пешаход знаходзіцца на праезнай частцы, паведаміце пра гэта ў найбліжэйшае падраздзяленне міліцыі ці па тэлефоне "102"!
Памятайце, што дадзеная катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху – гэта патэнцыйныя забойцы! НАША З ВАМІ ЗАДАЧА – СВОЕЧАСОВА СПЫНІЦЬ ІХ І ПАЗБЕГНУЦЬ ТРАГЕДЫІ НА ДАРОЗЕ!