predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Прафілактычнае мерапрыемства "Прышпілі сябе і сваіх пасажыраў!"

29.01.2025

Прафілактычнае мерапрыемства "Прышпілі сябе і сваіх пасажыраў!"

З пачатку студзеня бягучага года на дарогах Гомельскай вобласці зарэгістравана 22 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 6 чалавек загінула і 22 ‑ з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваны.

А лічбы статыстыкі загінуўшых і параненых у ДТЗ людзей маглі б быць значна меншымі, калі б вадзіцелі і пасажыры не адмаўляліся ад выкарыстання рамянёў бяспекі.

Таксама з пачатку года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 2100 вадзіцеляў, якія праігнаравалі выкарыстанне рамянёў бяспекі і не прышпілілі ні сябе, ні сваіх пасажыраў.

У сувязі з гэтым, у перыяд з 29 студзеня па 2 лютага бягучага года, Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычнае мерапрыемства "Прышпілі сябе і сваіх пасажыраў!", накіраванае на папярэджанне траўміравання грамадзян у выніку ДТЗ, з прычыны невыкарыстання рамянёў бяспекі, а таксама прапаганду іх выкарыстання.

Згодна з пунктам 9.5 ПДР, дапускаецца не прышпiльвацца рамянём бяспекі толькі:

  • асобам, якія навучаюць кіраванню механічным транспартным сродкам, калі ім кіруе вучань (сам ён павінен быць прышпілены);
  • пасажырам аўтамабіля аператыўнага прызначэння;
  • вадзіцелям аўтамабіля-таксі падчас руху ў населеным пункце падчас перавозкі пасажыра;
  • пасажырам і вадзіцелям з медыцынскімі супрацьпаказаннямі, пералік якіх вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя.

У іншых выпадках, пры кіраванні транспартным сродкам вадзіцелем, які не прышпілены рамянём бяспекі, а таксама пры перавозцы пасажыраў, не прышпіленых рамянямі бяспекі, калі канструкцыяй транспартнага сродку прадугледжаны рамяні бяспекі надыходзіць адміністрацыйная адказнасць згодна з дзеючым заканадаўствам у выглядзе накладання штрафу ў памеры да 1 базавай велічыні. Пры паўторным парушэнні вышэйназваных норм на працягу года штраф складзе ад 2 да 5 базавых велічынь.

Выкарыстанне рамянёў бяспекі - гэта самы просты спосаб палепшыць сваю бяспеку ў любым транспартным сродку, і ўсё роўна, кіроўца вы ці пасажыр. Акрамя таго, важна памятаць, што выкарыстанне рамянёў бяспекі абавязкова як на пярэднiх, так і на задніх сядзеннях усіх транспартных сродкаў, абсталяваных імі.

Яндекс.Метрика