predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Прафілактычная акцыя "За рулём – не на сувязі!"

29.01.2025

Прафілактычная акцыя "За рулём – не на сувязі!"

Кіроўца, які ў адной руцэ трымае тэлефон, а ў другой – руль, не зможа належным чынам адрэагаваць на раптоўнае змяненне дарожнай абстаноўкі: змена сігналу святлафора, выхад пешахода на праезную частку, рэзкае перастраенне іншага кіроўцы і многае іншае.

Аналіз аварыйнасці сведчыць аб тым, што адной са спадарожных прычын учынення ДТЗ з'яўляецца адцягненне вадзіцеляў ад кіравання транспартным сродкам, а менавіта парушэнне правіл карыстання радыё- і тэлефоннай сувяззю ў час руху.

За 2024 год да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 1500, а спачатку гэтага года ўжо 65 вадзіцеляў, якія праігнаравалі гэтае патрабаванне ПДР.

У сувязі з гэтым, у перыяд з 29 студзеня па 4 лютага 2025 года, Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю "За рулём - не на сувязі!", накіраваную на павышэнне бяспекі ўдзельнікаў дарожнага руху шляхам выключэння адцягваючых і зніжаючых увагу фактараў пры кіраванні транспартнымі сродкамі.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што згодна з пунктам 10.4 Правілаў дарожнага руху, вадзіцелю ЗАБАРАНЯЕЦЦА карыстацца падчас руху транспартнага сродку апаратам радыё- і тэлефоннай сувязі, а таксама іншымі прыладамі, не прадугледжанымі канструкцыяй транспартнага сродку, КАЛІ ДЛЯ ГЭТАГА НЕАБХОДНА ТРЫМАЦЬ ІХ У РУЦЭ АЛЬБО ЎЗДЗЕЙНІЧАЦЬ НА ІХ РУКОЙ.

Адказнасць за такое парушэнне прадугледжана часткай 5 артыкула 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь і прадугледжвае штраф у памеры да 2 базавых велічынь. У выпадку паўторнага парушэння на працягу года ў адпаведнасці з часткай 14 артыкула 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь штраф складзе ад 2 да 8 базавых велічынь.

Супрацоўнікі ДАІ заклікаюць заўсёды памятаць аб выкананні самых элементарных патрабаванняў ПДР і мер асабістай бяспекі! Беражыце сваё жыццё і заўсёды думайце наперад! Ніводны тэлефонны званок ці адпраўленае паведамленне не выратуюць вам жыццё.

Яндекс.Метрика