predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках спецыяльнай праграмы "Дзяцінства без гвалту"

08.10.2024

Прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках спецыяльнай праграмы "Дзяцінства без гвалту"

У перыяд часу з 07.10.2024 па 31.10.2024 года на тэрыторыі Веткаўскага раёна будуць праведзены прафілактычныя мерапрыемствыў выкананне загада Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 01.10.2024 № 336 аб правядзенні спецыяльнай праграмы "Дзяцінства без гвалту".

 У перыяд мерапрыемства будзе забяспечана:

 

  • правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў з асобамі, раней судзімымі за злачынствы супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх, а таксама асобамі, схільнымі да здзяйснення злачынстваў названай катэгорыі;
  • правядзенне прафілактычна-тлумачальных гутарак ва ўстановах адукацыі (з навучэнцамі, іх бацькамі, педагогамі) і працоўных калектывах, з мэтай выяўлення незаяўленых злачынстваў і супрацьпраўных дзеянняў у сферы палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх;
  • папулярызацыя інтэрнэт-рэсурсу "pomogyt.by" ("kids.pomogyt.by") у частцы магчымасці атрымання карыснай інфармацыі і анлайн-кансультавання ў рамках работы "гарачых ліній" і іншай дапамогі па пытаннях абароны дзяцей ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі.
  • правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў з сем'ямі, якія стаяць на ўліку ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Веткаўскага раёна, дзе дзеці пражываюць ва ўмовах, прызнаным сацыяльна-небяспечным становішчам.
  • правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па затрыманні асоб, якія маюць дачыненне да ўчынення злачынстваў дадзенай катэгорыі.

 

Калі Вам стала вядома аб здзейсненым ці рыхтуемым злачынстве, аб асобах, якія маюць дачыненне да злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх, неадкладна інфармуйце супрацоўнікаў АУС Веткаўскага райвыканкама па тэлефонах: 802330-43429, 8029-6083002 або па тэлефоне 102. Канфідэнцыяльнасць гарантуем.

Задумайцеся, не будзьце абыякавыя.

Тлумачым, што за выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў  або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга ў залежнасці ад часткі артыкула 343-1 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць ад папраўчых работ да пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да трынаццаці гадоў са штрафам або без штрафу.

Яндекс.Метрика