Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.10.2024
Прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам грузавых аўтамабіляў
Супрацоўнікі ДАІ з 22 па 25 кастрычніка на тэрыторыі Гомельскай вобласці правядуць прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам грузавых аўтамабіляў.
За 9 месяцаў на тэрыторыі вобласці з удзелам грузавога транспарту адбылося 22 ДТЗ, у якіх 5 чалавек загінула і 27 паранена.
Найбольш частымі парушэннямі ПДР, якія дапускаюцца вадзіцелямі грузавога транспарту, з'яўляюцца:
Падчас правядзення мерапрыемства, інспектары ДАІ будуць праводзіць не толькі шырокамаштабную тлумачальную работу сярод насельніцтва, але і будуць звяртаць увагу на выкананне кіроўцамі правіл, якія рэгламентуюць бяспечную перавозку грузаў.
Акрамя гэтага, пільная ўвага будзе надавацца праверцы дакументаў, наяўнасці адпаведнай катэгорыі, праходжанню перадрэйсавага медыцынскага агляду, неабходнасці захавання рэжыму працы і адпачынку.
ДАІ ў чарговы раз заклікае ўсіх без выключэнні вадзіцеляў выконваць Правілы дарожнага руху! Выразна прытрымлівацца сігналаў святлафора, патрабаванняў дарожных знакаў, саступаць дарогу пешаходам і ніколі не перавышаць бяспечны хуткасны рэжым, бо гэта, як правіла, адно з асноўных прычын ДТЗ, дзе можаце пацярпець не толькі Вы, але і іншыя, ні ў чым не вінаватыя людзі!
Нагадваем, што ў выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства, да кіраўнікоў і службовых асоб будуць прымяняцца неабходныя меры адміністрацыйнага ўздзеяння.