Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
01.10.2024
Пажарная бяспека ў Гомельскай вобласці ў 2024 годзе
Як і раней, на тэрыторыі вобласці праводзіцца актыўная работа па навядзенні парадку на землях населеных пунктаў, а таксама ўключэнню ў гаспадарчы абарот патэнцыйна ўрадлівых невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых зямель.
Мясцовы выканаўчы камітэт, з'яўляючыся органам улады, адказвае за забеспячэнне дзяржаўнага кантролю за аховай і рацыянальным выкарыстаннем зямель на замацаванай за ім тэрыторыі.
Але ўсё ж галоўная роля ў навядзенні парадку адводзіцца землекарыстальнікам, у якіх разам з правамі ёсць шэраг абавязкаў.
Адным з асноўных абавязкаў з'яўляецца эфектыўнае выкарыстанне зямельных участкаў.
Землекарыстальнікі абавязаны:
Невыкананне землекарыстальнікамі сваіх абавязкаў можа стаць прычынай узнікнення пажараў.
У 2024 годзе ў Гомельскай вобласці зарэгістравана 618 загаранняў у прыродных экасістэмах. Асноўная частка - гэта пажары травы і хмызняку (502 выпадкі), а таксама лясныя (94) і тарфяныя (22) пажары.
Як правіла, прычынай загаранняў з'яўляецца чалавечы фактар (выпальванне сухой расліннасці і неасцярожнае абыходжанне з агнём).
Але адной з умоў, якія спрыяюць узнікненню і распаўсюджванню загаранняў, з'явілася непрыняцце належных мер землекарыстальнікамі па навядзенні парадку на зямлі (скос і ўборка пустазельнай расліннасці, ліквідацыя несанкцыянаваных звалак смецця і г.д.)
Таму землекарыстальнікі граюць ключавую ролю ў прадухіленні пажараў і ахове прыродных экасістэм. Яны павінны актыўна наводзіць і падтрымліваць парадак на сваіх землях. Адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў не толькі зніжае рызыку ўзгаранняў, але і спрыяе стварэнню бяспечнага і здаровага навакольнага асяроддзя для ўсіх і неабходнай умовай для абароны як насельніцтва, так і прыроды!
Н. У. Шукайлава