Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.09.2024
Наступствы аднаго глупства
Пажаранебяспечны перыяд у самым разгары. Яму яшчэ спрыяюць высокія тэмпературы паветра, таму неабходна быць вельмі асцярожным пры навядзенні парадку на прысядзібным участку шляхам спальвання смецця!
Пакуль "наводзiльшчыкi парадку" старанна арудуюць на тэрыторыях, ратавальнікі не стамляюцца нагадваць: пры развядзенні вогнішчаў і спальванні смецця не варта грэбаваць правіламі пажарнай бяспекі. Любая неасцярожнасць у абыходжанні з агнём можа прывесці да сур'ёзных наступстваў, таму ў пажаранебяспечны перыяд важна быць асабліва пільнымі.
На справе ж аказваецца, што далёка не ўсе жыхары слухаюць перасцярогі ратавальнікаў, часцяком ігнаруючы асноўныя правілы пажарнай бяспекі.
Таму ратавальнікi Веткаўшчыны праводзяць штодзённыя рэйды па прафілактыцы пажараў, якія здольныя знішчыць жылыя будынкі, гаспадарчыя пабудовы, прыводзяць да траўміравання і гібелі людзей. Галоўная задача рэйдаў - папярэджанне пажараў і гібелі ад іх людзей.
Ратавальнікі нагадваюць: месца спальвання смецця не пакідаць без нагляду, стаяць побач і чакаць, пакуль не патухне апошняя іскрынка, іншых варыянтаў няма, толькі так і ніяк інакш. Пры сабе мець першасныя сродкі пажаратушэння - вядро з вадой, лапату, граблі, вогнетушыцель. Гарэнне травы, якое пачынаецца, вы можаце патушыць самастойна, шляхам збівання з абзы агню з дапамогай рыдлёўкі або заліць вадой з вядра.
Калі ж вы разумееце, што не можаце справіцца з агнём, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася па нумарах экстранай службы 101 і 112 і паспрабуйце як мага хутчэй пакінуць месца пажару.
Беражыце сябе! І выконвайце правілы бяспекі!
