Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
13.12.2024
На заметку Дзеду Марозу!
Падатковыя органы інфармуюць, што з 1 кастрычніка 2024 года ажыццяўленне фізічнымі асобамі дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці ажыццяўляецца па пераліках відаў дзейнасці, вызначаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2024 года № 457 "Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці".
Віды дзейнасці, звязаныя з правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў, а менавіта:
Адпаведна, ажыццяўляць такія віды дзейнасці, у прыватнасці дзейнасць, звязаную з віншаваннем з Новым годам, у тым ліку віншаванні Дзеда Мароза, Снягуркі з 1 кастрычніка 2024 года фізічныя асобы не маюць права.
Што датычыцца індывідуальных прадпрымальнікаў, то трэба адзначыць, што фізічныя асобы, зарэгістраваныя ў якасці прадпрымальнікаў да 1 кастрычніка 2024 года, маюць права прадоўжыць ажыццяўленне такіх відаў дзейнасці, не ўключаных у Пералік, па 31 снежня 2025 года.
Таксама гэтыя віды дзейнасці можна ажыццяўляць у статусе камерцыйнай арганізацыі.
Ажыццяўленне дзейнасці, у сферы выканальніцкіх мастацтваў, а таксама садзейнічанне правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў, ажыццяўляецца плацельшчыкамі з улікам асаблівасцей, устаноўленых заканадаўствам у сферы культуры.