Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.09.2024
Калодзеж нагадае тэлефон 101 і 112
На тэрыторыі Прыснянскага, Свяцілавіцкага і Стаўбунскага сельскага савета Веткаўскага раёна, працягнута работа па праекце "Бяспечны калодзеж" з мэтай прадухілення пажараў і гібелі людзей у сельскай мясцовасці.
Статыстыка паказвае, што большасць пажараў у раёне адбываецца ў населеных пунктах, у прыватных домаўладаннях, дзе часцяком самі гаспадары нядбайна ставяцца да правіл бяспекі.
-Жыхары вёскі кожную раніцу збіраюцца каля гэтага калодзежа, - падзяліўся Сяргей. Хтосьці прыходзіць за вадой, а некаторыя, каб абгаварыць навіны сяла. А зараз у мясцовых жыхароў будзе яшчэ адно важнае заданне: кожны раз гледзячы на калодзеж, успомніць аб бяспецы ў сваіх хатах і на прысядзібных участках.
- У штодзённых клопатах ці задумваецеся вы аб выкананні элементарных правіл бяспекі - пацікавілася інспектар прапаганды Таццяна Пусева.
- Вы ведаеце, людзі не думаюць пра гэта, - адказаў мясцовы жыхар. Калі здараецца надзвычайная сітуацыя, толькі тады разумеюць, што яе можна было пазбегнуць.
Такім нестандартным падыходам вогнеборцы імкнуцца прыцягнуць увагу грамадзян і нагадаць аб выкананні элементарных правіл бяспекі. Праект будзе працягнуты.