predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Якасць вады ў Веткаўскім раёне кантралюе санэпідслужба

03.05.2023

Якасць вады ў Веткаўскім раёне кантралюе санэпідслужба

Веткаўскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі інфармуе аб тым, што работа санітарна-эпідэміялагічнай службы, накіраваная на забеспячэнне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ва ўмовах паводкавага становішча, працягваецца.


З мэтай прадухілення пагаршэння санітарна-эпідэмічнай абстаноўкі спецыялістамі службы праводзяцца падворкавыя абходы на падтопленых тэрыторыях, у ходзе якіх з жыхарамі праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная работа па пытаннях прафілактыкі захворвання на вострыя кішэчныя інфекцыі, пытанні выкарыстання пітной вады і выкананне правілаў асабістай. У ходзе гэтай работы сярод насельніцтва актыўна распаўсюджваюцца памяткі з рэкамендацыямі па гэтаму пытанню.

Таксама працягваецца кантроль якасці вады на падтопленых тэрыторыях не радзей за 3 разы на тыдзень для аператыўнай ацэнкі сітуацыі: з грамадскіх водаразборных калонак на ўсіх падтопленых тэрыторыях: усяго з пачатку паводкі адабрана больш за 15 пробаў вады. Да гэтага часу ўсе атрыманыя вынікі сведчаць аб бяспецы вады ў сістэме цэнтралізаванага гаспадарча-пітнога водазабеспячэння,

прыняцце дадатковых мер, у тым ліку па абеззаражанні вады і дэзінфекцыі водаправодных сетак і збудаванняў, цяпер не патрабуецца. Выпадкаў захворвання насельніцтва на вострыя кішэчныя інфекцыі ў сувязі з паводкавай сітуацыяй зарэгістравана не было.


Валерый ВАШЭЧКА, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Веткаўскага раёна.


Яндекс.Метрика