Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
29.07.2024
Інфармацыя аб правядзенні дадатковага набору ў ваенна-навучальныя ўстановы Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Грамадзянам, якія выказалі жаданне паступаць у ваенна-навучальныя ўстановы Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, неабходна:
1. Па 29 ліпеня 2024г. падаць заяву ў прыёмную камісію ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" (г. Мінск, клуб "Ракетчык" вул. Фогеля, 1 А).
2. Па 30 ліпеня 2024 г. прайсці канчатковы прафесійны адбор на базе ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь", у тым ліку канчатковы медыцынскі агляд у амбулаторным цэнтры дзяржаўнай установы №432 ордэна Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (г.Мiнск, вул. Куйбышава, 53).
3. Па 30 ліпеня 2024г. падаць дакументы на абраную спецыяльнасць у прыёмную камісію ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь".
Тэрмін залічэння абітурыентаў - 31 ліпеня 2024 г.
Даведачная інфармацыя:
па тэлефоне +375 29 509 14 40 - палкоўнік Хралоў Вячаслаў Генадзевіч;
па тэлефоне + 375 29 765 75 83 - начальнік адасобленай групы (Веткаўскага раёна) ваеннага камісарыята Добрушскага і Веткаўскага раёнаў Гомельскай вобласці падпалкоўнік Харкоў Мікалай Анатольевіч.