Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
25.10.2024
ДАІ правядзе прафілактычную акцыю "Першыя канікулы. Стань прыкметней ў цемры!"
Дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей-пешаходаў - актуальная праблема ў сучасным жыццi. Прычыны, якія паслужылі ўзнікненню ДТЗ - розныя, як і самі здарэнні.
За 9 месяцаў бягучага года адбылося 18 здарэнняў з удзелам непаўналетніх пешаходаў, у якіх 2 - загінулi і 16 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Пры гэтым у кастрычніку б.г. зарэгістравана яшчэ 2 ДТЗ з удзелам непаўналетніх пешаходаў, адзін з якіх загінуў і адзін атрымаў розныя траўмы.
У сувязі з гэтым, а таксама з мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у перыяд з 24 па 30 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Гомельскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыяй будзе праведзена прафілактычная акцыя "Першыя канікулы. Стань больш прыкметным у цемры!".
Увага праваахоўнікаў будзе накіравана на растлумачэнне дарослым удзельнікам дарожнага руху правілаў паводзін на дарозе з прыкладамі ўжо здзейсненых канкрэтных здарэнняў, зважаючы на неабходнасць пастаяннага кантролю за дзецьмі у час іх знаходжання на вуліцы, а таксама мер прававой адказнасці ў выпадку неналежнага выканання абавязкаў у адносінах да дзіцяці (ч.1 арт.10.3 КоАП).
Супрацоўнікамі ДАІ будуць праведзены рэйдавыя мерапрыемствы і, у выпадку выяўлення парушэнняў ПДР з боку непаўналетніх, з імі будзе праводзіцца тлумачальная работа па недапушчэнні ўчынення правапарушэнняў і небяспекі, якая чакае іх на дарозе.
Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да усіх дарослых удзельнікам дарожнага руху з пераканаўчай просьбай быць максімальна прадбачлівымі ў адносінах да дзяцей на дарозе, падаваць выключна станоўчы прыклад для пераймання, выконваючы Правілы дарожнага руху!
