Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
22.11.2024
Што рабіць пры выяўленні на дарозе параненай, хворай або загінуўшай дзікай жывёлы?
У выпадку выяўлення параненай, траўміраванай, хворай або загінуўшай паляўнічай жывёлы нармаванага віду, да якіх адносяцца зубр (рэзервовы генафонд), кабан, казуля, лань, лось, муфлон, алень высакародны, алень плямісты, бабёр, выдра, глушэц і цецярук, або дзікай жывёлы, якая адносіцца да вiду, уключанаму ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, НЕАБХОДНА:
паведаміць аб гэтым карыстальніку паляўнічых угоддзяў (па магчымасці) або ў аператыўна-дзяжурную службу тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў.
Пры выяўленні на дарогах параненых, траўміраваных, хворых або загінуўшых дзікіх жывёл ЗАБАРАНЯЕЦЦА самавольна здабываць іх, разбiраць або перамяшчаць (транспартаваць) іх тушы або часткі туш, выкарыстоўваць прадукцыю (мяса, шкура, рогі і іншае).
За незаконныя перамяшчэнне (транспарціроўку) або разборку дзікіх жывёл, якія адносяцца да аб'ектаў палявання, або іх часцей, у тым ліку загінуўшых, прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Гомельская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, калі вы сталі сведкамі парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства або маеце звесткі аб іх падрыхтоўцы, просім паведаміць дадзеную інфармацыю па тэлефоне +375-33-633-36-09.