Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
16.10.2024
Бяспечнае цяпло: топiм печ правільна
З пачаткам ацяпляльнага сезона колькасць здарэнняў з-за парушэнняў правілаў бяспекі пры эксплуатацыі печаў і ацяпляльных прыбораў павялічваецца. Няправільнае выкарыстанне такога ацяплення можа прывесці не толькі да пажару, а часам і да гібелі.
Нагадваем аб правілах бяспечнай эксплуатацыі печаў:
Нельга:
Прычыны атручэння угарным газам:
Для таго, каб не атрымаць атручванне ўгарным газам, памятайце, што нельга заўчасна зачыняць засланку печаў, г.зн. пакуль вуголле цалкам не прагараць.
Угарны газ нябачны і неадчувальны, ён не мае ні паху, ні колеру, але смяротна небяспечны. Трапляючы ў дыхальныя шляхі, малекулы ўгарнага газу хутка ўсмоктваюццаў кроў і звязваюцца з малекуламі гемаглабіну. Невялікая канцэнтрацыя ўгарнага газу выклікае ўдушша і галаўны боль, пры перавышэнні - назіраюцца параліч і страта прытомнасці. А калі канцэнтрацыя газу ў паветры больш 1,2% - чалавек памірае за некалькі секунд. Сімптомы атручвання распазнаць цяжка, таму многія і не здагадваюцца, што прычынай нядужання з'яўляецца ўгарны газ.
Вельмі важна аказаць першую дапамогу аператыўна, бо незваротныя наступствы наступаюць вельмі хутка. Неабходна як мага хутчэй вывесці пацярпелага на свежае паветра. Пры атручваннях сярэдняй цяжкасці і цяжкiм - выклікаць хуткую дапамогу без прамаруджвання. Пры гэтым трэба памятаць, што, выносячы пацярпелага з месца з небяспечнай канцэнтрацыяй угарнага газу, неабходна абараніць свае органы дыхання (тканінай, хусткай і г.д.).
