Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.09.2024
Аліменты
Пракуратура Веткаўскага раёна ў судзе падтрымала абвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхаркі г. Ветка, якая ўхілілася ад кампенсацыі расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні, учыненае асобай, раней судзімай за ўхіленне ад пакрыцця расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца або знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні.
З матэрыялаў крымінальнай справы вынікае, што абвінавачаная, будучы судзімай у 2023 годзе па ч.3 арт.174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у перыяд адбыцця пакарання па папярэднім прыгаворы, учыніла новае злачынства. Так, згодна з азначэннем аб судовым загадзе, яна абавязана кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне 2 непаўналетніх дзяцей, якія знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні, аднак будучы працаздольнай і працаўладкаванай, маючы рэальную магчымасць працаваць і кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, дапусціла няяўкі на працу 33 працоўныя дні на працягу трох месяцаў без уважлівых прычын.
У судовым пасяджэнні абвінавачаная цалкам прызнала сваю віну ў зробленым. Абвінавачанай на падставе ч.3 арт.174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначана пакаранне ў выглядзе 1 года пазбаўлення волі. У адпаведнасці ч.1 арт.73 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь шляхам частковага далучэння неадбытай часткі пакарання паводле папярэдняга прыгавору канчаткова назначана пакаранне ў выглядзе 1 года 5 месяцаў пазбаўлення волі. Прысуд уступіў у законную сілу.