Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.10.2024
Аддзел унутраных спраў Веткаўскага райвыканкама запрашае на службу ў органы ўнутраных спраў
Як стаць супрацоўнікам органаў унутраных спраў, падрабязна раскажа старшы інспектар групы кадраў АУС Веткоўскага райвыканкама.
Па яе словах, у цяперашні час у аддзеле ўнутраных спраў Веткаўскага райвыканкама ёсць наступныя вакантныя пасады: начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх, старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку, памочнік дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы, міліцыянер-кіроўца аддзялення па ахове тэрыторый радыеактыўнага забруджвання.
На службу ў органы ўнутраных спраў прымаюцца на добраахвотнай аснове паўналетнія грамадзяне, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўню асноўнай адукацыі выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў!
На пасадзе радавога і малодшага, сярэдняга і старэйшага начальніцкага складу органаў унутраных спраў прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 28 гадоў.
Кандыдаты на службу ў органы ўнутраных спраў падаюць усе неабходныя звесткі пра сябе і сваіх блізкіх сваякоў, а таксама пералік неабходных дакументаў, праходзяць ваенна-урачэбную камісію УУС Гомельскага аблвыканкама.
Пасля афармлення ўсе кандыдаты, упершыню прынятыя на службу, 3 месяцы праходзяць курсы першапачатковай падрыхтоўкі ва ўстанове адукацыі МУС.
Грамадзяне, прынятыя на службу ў АУС залічваюцца ў кадры МУС, здымаюцца з воінскага ўліку і прызыву на ваенную службу не падлягаюць.
Служба ў органах унутраных спраў Вам прадаставіць:
Па пытанні паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў Вы можаце звярнуцца ў працоўныя дні з 10.00-13.00 і з 14.00 да 18.00 па вул. Батракова, 40 (кантактны тэлефон 4-34-06)