predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Выставы фатаграфій і рукадзелля ў Гомелі перанясуць у свет зімовай фантазіі

23.12.2021

Выставы фатаграфій і рукадзелля ў Гомелі перанясуць у свет зімовай фантазіі

Выстава фатаграфій Міхаіла Гута "Зімовы матыў" і экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Кволы свет зімовай фантазіі" Алы Юрковай, Таццяны Фашчанка, Аліны Герасімавай адкрыюцца 23 снежня ў Гомелі ў музеі аўтографа цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна, паведамілі БЕЛТА ў сетцы публічных бібліятэк горада Гомеля. 

Гомельскі фатограф Міхаіл Гут на суд гледачоў прадстаўляе работы, зробленыя з 2007 па 2021 год. На здымках - папулярныя і малазнаёмыя мясціны зімовага Гомеля і Мінска. Аўтар умела знаходзіць патрэбны ракурс і фатаграфуе ў час пешых прагулак прыгожыя гарадскія пейзажы, яркія навагоднія ўпрыгажэнні, цікавыя віды архітэктурных збудаванняў. 

"Новы год - гэта свята, якое аб'ядноўвае прыемнымі клопатамі, чаканнем цудаў і, вядома ж, натхняе творчых людзей на стварэнне дзівосных работ", - звярнулі ўвагу ва ўстанове. 

Навагодняя выстава сабрала людзей розных прафесій, але з агульнымі захапленнямі. Майстры прэзентуюць больш за 50 аўтарскіх работ, выкананых у розных тэхніках. Наведвальнікі бібліятэкі ўбачаць навагоднія цацкі, упрыгажэнні для маленькіх модніц рукадзельніцы Таццяны Фашчанка, ёлкі і святочныя строі для лялек Алы Юрковай, ватныя цацкі Аліны Герасімавай. Выставы будуць цікавыя фатографам, дзецям і бацькам, аматарам майстраваць, фантазіраваць, тварыць сваімі рукамі. 

Акунуцца ў свет творчасці і зімовай фантазіі можна будзе да 27 студзеня. Уваход свабодны.

Яндекс.Метрика