predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
У Жлобінскім раёне пошукавікамі падняты з зямлі астанкі яшчэ шасці савецкіх воінаў

25.06.2025

У Жлобінскім раёне пошукавікамі падняты з зямлі астанкі яшчэ шасці савецкіх воінаў

Астанкі шасці байцоў Чырвонай арміі, якія загінулі ў перыяд з 15 па 20 ліпеня 1941 года ў баях каля вёскі Калееў Груд (цяпер у складзе пасёлка Вязок Малевіцкага сельсавета) Жлобінскага раёна, былі падняты з зямлі ў ходзе пошукавых работ, праведзеных у канцы чэрвеня бягучага года.

Пошук вялі 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусі сумесна з пошукавым клубам «Звязда» пры Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музейным комплексе. Член пошукавага клуба Аляксандр Пішчала паведаміў журналісту «Новага дня»:

– У ліпені 1941 года 3-і батальён 437-га стралковага палка 154-й стралковай дывізіі пад камандаваннем старшага лейтэнанта Аляксандра Васільевіча Гусева штурмаваў населены пункт Калееў Груд. На месцы гэтых баёў і былі знойдзены астанкі загінуўшых чырвонаармейцаў. Пры адным з іх знойдзены падпісны кацялок і салдацкі медальён. Ёсць высокая верагоднасць, што імя і прозвішча гэтага воіна атрымаецца вызначыць. Такім чынам, яшчэ адзін удзельнік тых далёкіх і трагічных падзей вернецца з нябыту, а яго родныя даведаюцца пра лёс сваяка.



Правда Гомель
Яндекс.Метрика