predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
У Гомельскай вобласці льном-даўгунцом засеялі 4,8 тысячы гектараў

11.05.2023

У Гомельскай вобласці льном-даўгунцом засеялі 4,8 тысячы гектараў

У сельскагаспадарчых арганізацыях краіны план сяўбы льна-даўгунца выкананы на 100%, паведамілі ў Мінсельгасхарчы. Засеяна 45,5 тысячы гек-тараў, з іх у Брэсцкай вобласці – 6,2 тысячы гектараў, у Віцебскай – 11,6 тысячы гектараў, Гомельскай – 4,8 тысячы гектараў, Гродзенскай – 7 тысяч гектараў, Мінскай – 8,6 тысячы гектараў і ў Магілёўскай – 7,31 тысячы гекта-роў.

Начальнік аддзела па вытворчасці льну Галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Сяргей Баброўскі тлумачыць:

– Масава сяўбу закончылі 5 мая, заставаліся невялікія ўчасткі палёў, дзе неабходна было дасеяць: у прыватнасці, чакалі, пакуль зямля падсохне. Сёння смела канстатуем: сяўба цалкам завершана. Дарэчы, год таму (10 мая 2022 года) план сяўбы быў выкананы ўсяго на 78,2 працэнта. Гэта сведчыць аб высокай арганізацыі работы, паскораных тэмпах пасяўной 2023 года. Восе-нню больш зааралі, добра падрыхтавалі глебу, усе рэгіёны ўносілі ўгнаенні, Брэсцкая і Гродзенская вобласці выканалі тады заданне на 100%. Таму па вясне хутчэй справіліся з працай. Насеннем былі цалкам забяспечаны. 

Льносеючыя арганізацыі ў гэтыя дні прыступаюць да ўнясення сродкаў абароны раслін, падкормкі. Галоўнае, адзначаюць спецыялісты, што не ўпусцілі тэрміны сяўбы.

Яндекс.Метрика