predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
На Гомельшчыне плануюць адрамантаваць больш за сем мільёнаў квадратных метраў вулічна-дарожнай сеткі і звыш 2300 прыдамавых тэрыторый

18.03.2026

На Гомельшчыне плануюць адрамантаваць больш за сем мільёнаў квадратных метраў вулічна-дарожнай сеткі і звыш 2300 прыдамавых тэрыторый

Такія лічбы агучыў на брыфінгу начальнік Галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Дзмітрый Соцкі.

Гаворачы аб рэалізацыі ў рэгіёне дзяржпраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021–2025 гады і задачах па яе рэалізацыі на бягучую пяцігодку, адзначана, што на Гомельшчыне ўведзена ў эксплуатацыю 170 станцый абезжалезвання, што дазволіла забяспечыць 100% насельніцтва чыстай пітной вадой. Работа па перападключэнню і паляпшэнню якасці водазабеспячэння праведзена ў 357 населеных пунктах. Заменена больш за 350 кіламетраў сетак водазабеспячэння і каля 160 кіламетраў сетак водаадвядзення.

Надавалася ўвага дарогам і падтрыманню ў належным стане жылфонду. За мінулую пяцігодку адрамантавана звыш двух мільёнаў квадратных метраў жылля, заменены 974 ліфта. Прыведзены ў парадак амаль чатыры мільёны квадратных метраў вулічна-дарожнай сеткі ў населеных пунктах рэгіёна. Амаль паўтары тысячы прыдамавых тэрыторый радуюць вока эстэтычным знешнім выглядам.

Абласным Саветам дэпутатаў зацверджаны рэгіянальны комплекс, які ўстанавіў асноўныя параметры работы ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на бягучую пяцігодку. Паводле слоў Дзмітрыя Соцкага, плануецца павялічыць магчымасць падключэння да цэнтралізаванага водазабеспячэння да 95,7% насельніцтва, больш за 75% – да сістэмы водаадвядзення. Працягнецца работа і па павышэнні аб'ёмаў здабычы вады. Гэта рэалізуюць дзякуючы будаўніцтву чатырох групавых водазабораў, 20 водазаборных станцый. Акрамя таго, плануецца пабудаваць пяць станцый ачышчальных збудаванняў сцёкавых вод.

Прадоўжыцца работа па капрамонце. У рэгіёне збіраюцца адрамантаваць 11% жыллёвага шматкватэрнага фонду або 918 дамоў, замяніць больш за 440 ліфтаў, якія адпрацавалі нарматыўныя тэрміны эксплуатацыі. Нададуць увагу і стану вулічна-дарожнай сеткі. На пяцігодку ставіцца сур'ёзная задача – адрамантаваць больш за сем мільёнаў квадратных метраў, больш за 2300 прыдамавых тэрыторый. Гэта датычыцца не толькі гарадоў, але і аграгарадкоў, каб павысіць якасць жыцця вяскоўцаў.


Правда Гомель

Яндекс.Метрика