predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
На брыфінгу ў аблвыканкаме расказалі аб выніках Года добраўпарадкавання на Гомельшчыне

03.03.2026

На брыфінгу ў аблвыканкаме расказалі аб выніках Года добраўпарадкавання на Гомельшчыне

На пытанні журналістаў адказаў намеснік старшыні абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іван Свежанец.

Добраўпарадкаванне і азеляненне, стварэнне спрыяльных умоў для жыццядзей-насці насельніцтва, адзначыў Іван Свежанец, з'яўляюцца прыярытэтнымі задачамі нацыянальнай канцэпцыі бяспекі нашай дзяржавы. У 2025-м, аб'яўленым Прэзідэнтам Беларусі Годам добраўпарадкавання на Гомельшчыне зроблена нямала. Усе 123 мерапрыемствы гадавога плана цалкам рэалізаваны, а 67 з іх (54%), якія тычацца галоўным чынам азелянення, нават перавыкананы. У вобласці за год высаджана звыш 109 тысяч дрэў, 63 тысячы кустоў, 3,5 мільёна кветак. Абноўлена амаль 25 гектараў газонаў.

Удасканальвалася дарожная інфраструктура. План рамонту вулічна-дарожнай сеткі выкананы на 176%, уладкаваны тысячы тратуараў, пешаходных і веладарожак, аўтапарковак. Заменена больш за 580 апор вонкавага асвятлення, устаноўлена 12,7 тысячы святлодыёдных свяцілень.

У адпаведнасці з планам-графікам у поўным аб'ёме праведзены работы на 28 зна-кавых аб'ектах. Сярод іх будаўніцтва палігона для цвёрдых камунальных адходаў у Кармянскім раёне, спартыўных аб'ектаў у Лоеве, Хойніках, Кастрычніцкім, Светлагорску, Капаткевічах, рамонт пешаходных мастоў у Гомелі. Відавочна змяніліся таксама Лельчыцы, Стрэшын, тэрыторыя вакол мемарыяльнага знака «Баграціён» на Светлагоршчыне, цэлы шэраг экалагічных сцежак і маршрутаў. Працы праводзіліся ня кропкава, а комплексна, яны закранулі ўсе без выключэння раёны.

Падкрэслена роля актыўнага падключэння грамадскасці да добраўпарадкавання, за-мацавання грамадзян і арганізацый за пэўнымі тэрыторыямі. За год да работы далучыліся больш за 540 тысяч жыхароў рэгіёна, больш за 8 тысяч працоўных калектываў. Сабрана звыш 3 мільёнаў рублёў ад грамадзян і звыш 9 мільёнаў ад арганізацый.

Трэба разумець, што добраўпарадкаванне – не разавыя акцыі і нават не гадавая кампанія. Гэта штодзённая карпатлівая праца, яе поспех шмат у чым залежыць ад неабыякавасці саміх беларусаў, нас з вамі.

У 2026 годзе, акцэнтаваў Іван Свежанец, «зялёныя» мерапрыемствы абавязкова бу-дуць працягнуты. Інфармацыя пра іх размяшчаецца на афіцыйным сайце абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, на сайтах райвыканкамах.

Толькі разам, сумесна мы зможам зрабіць чысцей, прыгажэй і зеляней родны край, усю нашу краіну.


Правда Гомель

Яндекс.Метрика