predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Лукашэнка перадаў у дар царкве ўзноўленую святыню - напрастольны Тураўскі крыж

01.05.2021

Лукашэнка перадаў у дар царкве ўзноўленую святыню - напрастольны Тураўскі крыж

2 мая, Тураў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, наведваючы на Вялікдзень Кафедральны сабор свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх у горадзе Тураве, перадаў у дар храму ўзноўленую святыню - напрастольны Тураўскі крыж, што быў страчаны пасля землетрасення, якое разбурыла сабор у XIII стагоддзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў сімвалічнасць таго, што менавіта ў дзень Светлага Вялікадня ў галоўны праваслаўны храм горада вяртаецца адна з сакральных святынь Беларусі. "Дабро і святло заўсёды вяртаюцца да людзей. Нават праз стагоддзі", - сказаў Прэзідэнт. 

Ён адзначыў, што гэты храм з'явіўся ў Тураве адносна нядаўна, ужо ў гісторыі незалежнай краіны, а цяпер сваё пачэснае месца зойме і Тураўскі крыж. Работа над гэтым шэдэўрам ішла тры гады. "У калядныя дні, уручаючы прэмію "За духоўнае адраджэнне", у тым ліку і аўтарам узноўленай святыні, я гаварыў: жыццё такое кароткае, дык давайце не траціць яго на пустаслоўе і разбурэнне", - сказаў беларускі лідар. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму як Прэзідэнту пашанцавала мець дачыненне да аднаўлення беларускіх святынь, у тым ліку крыжа Еўфрасінні Полацкай, а цяпер - Тураўскага крыжа. 

На працягу апошніх некалькіх гадоў у Беларусі вялася работа па аднаўленні напрастольнага крыжа Тураўскай епархіі XII-XIII стагоддзяў. Ён адносіцца да напрастольных крыжоў візантыйскіх і старажытнарускіх храмаў. Да іх жа адносіцца і яшчэ адна вядомая беларуская святыня - крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай. 

Яшчэ ў 1962 годзе ў час раскопак Тураўскага гарадзішча на пласце XII-XIII стагоддзяў былі знойдзены чатыры свінцовыя абразкі - Прасвятой Багародзіцы і трох святых. На думку вучоных, яны якраз размяшчаліся на напрастольным крыжы. Сам крыж быў галоўнай святыняй Тураўскай епархіі і захоўваўся на прастоле кафедральнага сабора горада. Вядома, што храм быў разбураны землетрасеннем у першай палавіне XIII стагоддзя. 

У апошнія гады было прынята рашэнне ўзнавіць Тураўскі крыж. Адпаведнае даручэнне было дадзена Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 16 чэрвеня 2017 года ў час наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. У жніўні 2019 года канцэпцыю Тураўскага крыжа зацвердзіў тагачасны Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, а ўжо восенню пачаліся работы па яго вырабе. Па сярэдневяковых тэхналогіях былі выраблены два ідэнтычныя крыжы - для Тураўскай епархіі і для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Яндекс.Метрика