predsedatel
Раман Юр'евіч Сяргун

Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына - незвычайны...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Веткаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Гомельскі маладзёжны тэатр рыхтуе казку пра вясёлага эльфа і злую чараўніцу

08.12.2021

Гомельскі маладзёжны тэатр рыхтуе казку пра вясёлага эльфа і злую чараўніцу

Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр рыхтуе да навагодніх свят спектакль для дзяцей "Казка пра вясёлага эльфа і злую чараўніцу" паводле твора Уладзіміра Ілюхава, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Алена Маставенка.

Маленькіх гледачоў чакае цікавая, яркая, музычная гісторыя пра тое, як добры, вясёлы, шчыры і вельмі даверлівы эльф пападаецца на хітрасці чараўніцы Клуці, якая любіць паласавацца маленькімі эльфамі.

"Злыя чараўніцы здольныя зачараваць на 100 гадоў, ператварыць чалавека ў жабу і прынесці шмат бед. Але ў казках ім заўсёды процістаіць добрая сіла - любоў, вернасць, храбрасць. І сумленная, адданая дружба будзе мацнейшай за каварства. Дабро пераможа", - падзялілася дырэктар.

Над пастаноўкай працуюць рэжысёр Яна Янчык, мастак Вольга Шчарбінская, балетмайстар Варвара Каменская.

Перад пачаткам спектакля юных тэатралаў сустрэнуць Дзед Мароз і Снягурачка.

Паглядзець казку ў маладзёжным тэатры можна будзе з 18 снежня па 9 студзеня 2022 года.

Яндекс.Метрика