Меню
Старшыня Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
28.01.2026
Больш за восем тысяч навучэнцаў Гомельскай вобласці зарэгістраваныя на рэпетыцыю цэнтралізаванага экзамену
Нараду па пытаннях правядзення рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену на Гомельшчыне правёў намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў.
Рэпетыцыя ЦЭ будзе праходзіць па ўсёй краіне ў суботу, 31 студзеня. У Гомельскай вобласці вызначаны 26 пунктаў правядзення экзамену: на базе ўстаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі.
Для ўдзелу зарэгістравана больш за 8 тысяч навучэнцаў. У пунктах правядзення плануецца задзейнічаць больш за 400 аўдыторый, у якіх будуць працаваць каля 1,4 тысячы педагагічных работнікаў. Ад сельскіх устаноў адукацыі будзе ажыццяўляцца цэнтралізаваная дастаўка навучэнцаў да пунктаў правядзення РЦЭ.
Прыняты ўсе меры па стварэнні камфортных умоў напісання навучэнцамі тэставых работ. Арганізавана медыцынскае суправаджэнне, наладжана ўзаемадзеянне з УУС, МНС, Дэпартаментам аховы.