Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
24 красавіка 2020

Еўрадэпутаты падтрымалі візавае пагадненне з Беларуссю

Члены камітэта Еўрапарламента па грамадзянскіх свабодах у час дыстанцыйнага галасавання падтрымалі пагадненні з Беларуссю аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу. Такая інфармацыя размешчана на сайце Еўрапарламента, паведамляе БЕЛТА.

Падагульняючае галасаванне па пагадненнях запланавана на яго бліжэйшым пленарным пасяджэнні 13-14 мая.

Пагадненні аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу, Беларусь і Еўрапейскі саюз падпісалі 8 студзеня ў Бруселі. Бакі ўпэўнены, што гэта будзе садзейнічаць аблягчэнню паездак грамадзян, развіццю міжнародных, у тым ліку турыстычных, кантактаў, а таксама ўмацаванню атмасферы даверу і ўзаемаразумення паміж народамі.

Візавае пагадненне прадугледжвае ўзаемнае аблягчэнне працэдур для шырокай катэгорыі грамадзян і зніжэнне збору. Пры гэтым будзе забяспечана права грамадзян звяртацца за атрыманнем віз як у пасольствы еўрапейскіх краін, так і ў візавыя цэнтры. Рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца ў тэрмін да 10 дзён (у выпадку дадатковай праверкі тэрмін можа павялічыцца да 30 дзён).

Беларуская віза для грамадзян ЕС таксама патаннее да 35 еўра. Акрамя таго, будзе павялічаны пералік падстаў для выдачы бясплатных віз у некамерцыйных мэтах. Тэрмін знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічыцца ў два разы: з 90 дзён на год (цяпер) да 180.

Пагадненне аб рэадмісіі прадугледжвае, што з уступленнем яго ў сілу Беларусь і Еўрапейскі саюз павінны будуць ажыццяўляць прыём назад на сваю тэрыторыю ўласных грамадзян, грамадзян трэціх дзяржаў і асоб без грамадзянства, якія не адпавядаюць альбо перасталі адпавядаць крытэрыям легальнасці на тэрыторыях адзін аднаго. У дакуменце замацавана прадастаўленне Беларусі двухгадовага пераходнага перыяду адносна рэадмісіі грамадзян трэціх краін. У сумеснай дэкларацыі да пагаднення змешчана абавязацельства Еўрасаюза аб аказанні краіне тэхнічнай і фінансавай падтрымкі ў гэтай галіне.

Дакументы павінны быць адобраны Еўрапейскім парламентам. Пачнуць яны дзейнічаць у першы дзень другога месяца пасля даты інфармавання бакамі адзін аднаго аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI