Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
28 лютага 2022

Беларусы прагаласавалі за змяненні ў Канстытуцыю. ЦВК абнародавала папярэднія рэзультаты

Беларусы прагаласавалі за змяненні ў Канстытуцыю. ЦВК абнародавала папярэднія рэзультаты рэферэндуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Агульная колькасць грамадзян, уключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму - 6 млн 815 тыс. 667 чалавек. У галасаванні прыняло ўдзел 78,63 працэнта - гэта значыць больш за палавіну грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Такім чынам, лічыцца, што рэспубліканскі рэферэндум адбыўся", - адзначыў старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка. 

За змяненне Асноўнага закона прагаласавалі 82,86 працэнта ад прыняўшых удзел у галасаванні выбаршчыкаў, або 65,16 працэнта ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму. Не падтрымалі прапановы па змяненні Асноўнага закона краіны 10,07 працэнта.

 

Брэсцкая вобласць - "за" - 64,21 працэнта, "супраць" - 7,74 працэнта, 

Віцебская вобласць - "за" - 70,12 працэнта, "супраць" - 8,57 працэнта, 

Гомельская вобласць - "за" - 71,08 працэнта, "супраць" - 9,2 працэнта, 

Гродзенская вобласць - "за" - 63,4 працэнта, "супраць" - 10,95 працэнта, 

Мінская вобласць - "за" - 64,58 працэнта, "супраць" - 9,63 працэнта, 

Магілёўская вобласць - "за" - 71,69 працэнта, "супраць" - 10,4 працэнта, 

Мінск - "за" - 55,13 працэнта, "супраць" - 13,23 працэнта.

 

"Такім чынам, папярэднія рэзультаты ёсць. Нагадваю, што ЦВК плануе правесці сёння ў 10.00 падагульняючую прэс-канферэнцыю. 3 сакавіка мы плануем правесці пасяджэнне камісіі і падвядзём канчатковыя вынікі рэферэндуму", - дадаў Ігар Карпенка.