Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
23 лютага 2022

Удзельнікамі конкурсу "Мой сябра - баян" у Гомелі стануць 120 юных музыкантаў

V Міжнародны конкурс "Мой сябра - баян" пройдзе з 22 па 24 лютага ў Гомельскім дзяржаўным каледжы мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары. 

Сваё майстэрства прадэманструюць 120 юных музыкантаў. Спаборнічаць дзеці будуць у двух намінацыях ("Баян", "Акардэон") і ў трох узроставых групах: малодшай (да 10 гадоў уключна), сярэдняй (ад 11 да 12 гадоў уключна), старэйшай (ад 13 да 16 гадоў уключна). 

Ігру будзе ацэньваць міжнароднае журы. Яго ўзначальвае заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, старшыня Асацыяцыі беларускіх баяністаў і акардэаністаў, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Мікалай Сеўрукоў. 

Пераможцаў конкурсу ўзнагародзяць дыпломамі і прэміямі. Лаўрэаты прымуць удзел у заключным канцэрце 24 лютага. 

Міжнародны конкурс "Мой сябра - баян" праводзяць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, Міністэрства культуры, Асацыяцыя беларускіх баяністаў і акардэаністаў грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз музычных дзеячаў", Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага. У ліку мэт конкурсу - паказ дасягненняў у галіне музычнага мастацтва, папулярызацыя баяннай і акардэоннай музыкі, выяўленне і падтрымка адораных дзяцей і таленавітай моладзі, развіццё іх творчых здольнасцей і павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства. 

Першы конкурс "Мой сябра - баян" адбыўся ў сакавіку 2000 года як абласны. З цягам часу ён ператварыўся ў міжнародны. У гэтым статусе ён праходзіць з 2016 года. За перыяд існавання творчага спаборніцтва яго ўдзельнікамі сталі каля 1,5 тыс. музыкантаў-пачаткоўцаў Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Латвіі, Літвы. Конкурс адкрыў новыя імёны юных талентаў, многія з якіх сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.