Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
10 сакавіка 2022

Лясгасы Гомельскай вобласці вывезлі больш за 64 тыс. куб.м драўніны пасля студзеньскай стыхіі

Больш за 64 тыс. куб.м драўніны вывезлі на прамежкавыя склады лясгасы Гомельскай вобласці з лясоў рэгіёна пасля студзеньскай стыхіі. Такую інфармацыю апублікаваў Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна" са спасылкай на генеральнага дырэктара Гомельскага ДВЛГА Юрыя Ліпскага, паведамляе БЕЛТА.
Пасля буралому ў рэгіёне правялі дэталёвае абследаванне. Ва ўсіх лясгасах аб'яднання выявілі 927 пашкоджаных участкаў, агульная пацярпелая плошча - 4546 га. Больш за ўсё пацярпелі лясныя гаспадаркі Мазырскага, Гомельскага, Рэчыцкага, Веткаўскага і Жлобінскага раёнаў.
Для ліквідацыі наступстваў стыхіі, распрацоўкі бураломных насаджэнняў штодзённа задзейнічалі больш за 300 чалавек і 140 адзінак тэхнікі. "У адведзеныя тэрміны праведзены суцэльныя і выбарачныя санітарныя высечкі, прыбіранне захламленасці. На сённяшні дзень усе работы завершаны. Лясгасы вобласці ўжо вывезлі на прамежкавыя склады 64,5 тыс. куб.м драўніны. Рэалізавалі 56,4 тыс. куб.м, палавіна - для ўласных патрэб", - адзначылі ў ДВЛГА.