Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
10 лютага 2020

Амаль 100 юных музыкантаў Гомельскай вобласці стануць удзельнікамі конкурсу "Юны віртуоз"

I Адкрыты абласны конкурс выканаўцаў на фартэпіяна і струнных смычковых інструментах "Юны віртуоз" пройдзе 14-15 лютага ў Гомелі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Музычнай арэнай для ўдзельнікаў стане Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага. Пададзена каля 100 заявак ад вучняў дзіцячых школ мастацтваў і каледжаў з Гомеля і вобласці.

Ацэньваць выступленні юных віртуозаў будзе журы, у склад якога ўвойдуць вядучыя педагогі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры Беларусі. Яны вызначаць лепшых музыкантаў у такіх намінацыях, як "Фартэпіяна", "Скрыпка", "Віяланчэль", "Кантрабас".

Завершаць конкурсную праграму цырымонія ўзнагароджвання і выступлення лаўрэатаў.

Асноўная мэта творчага спаборніцтва - садзейнічанне ў рэалізацыі ініцыятыў і патэнцыялу вучняў, выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей і маладых выканаўцаў.

Арганізатарамі I Адкрытага абласнога конкурсу выканаўцаў на фартэпіяна і струнных смычковых інструментах "Юны віртуоз" выступаюць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)