Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
11 сакавіка 2022

Аграсэрвісы Гомельскай вобласці адрамантавалі да пасяўной звыш 290 адзінак тэхнікі і агрэгатаў

Прадпрыемствы аграсэрвісу Гомельскай вобласці адрамантавалі да вясенне-палявой кампаніі звыш 290 адзінак тэхнікі, вузлоў і агрэгатаў. Такую інфармацыю агучыў сёння генеральны дырэктар "Гомельаблаграсэрвісу" Аляксандр Торап у час сустрэчы на прадпрыемстве са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 
 
Паводле слоў гендырэктара, у рэгіёне на прадпрыемствах аграсэрвісу адрамантаваны 144 адзінкі поўнакамплектнай тэхнікі рознага прызначэння, 152 адзінкі вузлоў і агрэгатаў. Колькасць падрыхтаванай тэхнікі вышэйшая, чым у мінулым годзе, на 10-15 працэнтаў, удакладніў Аляксандр Торап. 
 
Ён падкрэсліў, што "Гомельаблаграсэрвіс" спецыялізуецца на поўнакамплектным рамонце энерганасычаных трактароў BELARUS. "У гэтым годзе толькі на нашым прадпрыемстве мы аднавілі 41 энерганасычаны трактар. Быў праведзены капітальна-аднаўленчы рамонт машын, якія адпрацавалі свой тэрмін службы. Практычна мы далі ім другое жыццё. Усяго ж на рамонтныя прадпрыемствы рэгіёна паставілі 105 энерганасычаных трактароў з тэрмінам службы восем і больш гадоў", - адзначыў кіраўнік. 
 
Без падтрымкі дзяржавы выканаць такія маштабы работы было б немагчыма, упэўнены гендырэктар. "Сельгасвытворцам аказана дапамога ў памеры каля Br3 млн. Гэтыя сродкі накіраваны на запасныя часткі, на заправачныя матэрыялы. У выніку мы маем адноўленыя машыны", - сказаў ён. Пры гэтым кошт такіх агрэгатаў складае каля 35-45 працэнтаў ад кошту новага. "Гэта вельмі выгадна для прадпрыемстваў. Плюс мы даём гарантыю на год", - дадаў Аляксандр Торап.