• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Эканоміка -  Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Аснову эканомікі Веткаўскага раёна складае сельскагаспадарчая вытворчасць. Раён спецыялізуецца на мяса-малочным напрамку, вырошчванні збожжавых і зернебабовых культур, бульбы. Агульная зямельная плошча складае 46,3 тысячы гектараў, у тым ліку сельскагаспадарчых угоддзяў 42,3 тысячы гектараў, з іх ворныя землі – 33,7 тысячы гектараў. Глебы сельскагаспадарчых арганізацый раёна супясчаныя і пясчаныя, агульны бал кадастравай ацэнкі зямель па раёне складае 28,4, ворныя землі – 30,3.

У склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзяць: 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў – «Іскра-Ветка», «Хальч», «Дружба», «Нямкі» і «Стаўбунскі»; унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Радуга-Агра»; філіял «аграфірма імя Лебедзева» РУП «Гомельэнерга»; СВП «Свяцілавічы» – філіял ААТ «Гомельхлебпрам»; сельскагаспадарчы філіял «Агра-Ветка» ААТ «Веткаўскі аграсэрвіс»; аддзяленне «Старое Сяло» КСУП «Цяплічнае», вытворчы цэх «Навасёлкі» РУП «Беларуснафта-Асобіна».

У сельскагаспадарчай вытворчасці занята каля 1,3 тысячы чалавек. Матэрыяльная база прадстаўлена 9 машыннымі дварамі. Ёсць 177 трактароў, з іх 42 энерганасычаныя, 65 грузавых аўтамабіляў, 46 збожжаўборачных і 23 кормаўборачныя камбайны.