• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Тэрмін дзеяння скончаных даведак і дакументаў юрыдычных і фізічных асоб прадоўжаны на паўгода

26.11.2020
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада падпісаў указ нумар 442 "Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў", якім на 6 месяцаў прадаўжаецца тэрмін дзеяння даведак юрыдычных і фізічных асоб, калі яны канчаюцца з 10 лістапада 2020 года па 10 мая 2021 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Напрыклад, калі тэрмін дзеяння дазволу канчаецца 1 снежня бягучага года, то ён прадаўжаецца аўтаматычна да 1 чэрвеня 2021 года.

Пастановай Савета Міністраў будуць вызначаны вычарпальныя пералікі дакументаў, тэрмін дзеяння якіх прадаўжаецца, і найменняў адміністрацыйных працэдур, пры ажыццяўленні якіх такія дакументы былі выдадзены. Чакаецца, што ў пералік увойдуць працэдуры выдачы медыцынскай даведкі аб стане здароўя, пашпарта грамадзяніна, вадзіцельскага пасведчання і многіх іншых дакументаў.

Аналагічны падыход прымяняўся ўжо і добра сябе зарэкамендаваў у першую хвалю пандэміі. Так, згодна з указам нумар 172 ад 19 мая гэтага года дазволы і іншыя дакументы, тэрмін дзеяння якіх скончыўся з 30 красавіка па 31 ліпеня бягучага года, аўтаматычна прадаўжаліся на 3 месяцы.

У перыяд складанай эпідэмічнай абстаноўкі гэтыя меры дадуць магчымасць скараціць колькасць наведванняў дзяржаўных органаў для афармлення неабходных дакументаў, знізіць адміністрацыйную нагрузку на грамадзян і суб'екты гаспадарання.